Зак Эфран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зак Эфран
Імя пры нараджэньні Закары Дэйвід Аляксандар Эфран
Дата нараджэньня 18 кастрычніка 1987 (36 гадоў)
Месца нараджэньня Сэн-Луіс-Абіспа, Каліфорнія, ЗША
Месца вучобы
Занятак актор, сьпявак
Гады дзейнасьці 2002 — цяперашні час
Маці Starla Baskett[d]
Узнагароды Малады Галівуд
IMDb ID nm1374980
Сайт zacefron.com (анг.)

Закары Дэйвід Аляксандар «Зак» Эфран (па-ангельску: Zachary David Alexander «Zac» Efron; нарадзіўся 18 кастрычніка 1987 году, Сэн-Луіс-Абіспа, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі актор і сьпявак. Вядомасьць прыйшла да Зака Эфрана пасьля экранізацыі брадўэйскага м’юзыклу «Лак для валасоў»[1], але папулярным ён зрабіўся пасьля выкананьня галоўнай ролі ў фільме «Клясны м’юзыкл»[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і Дэйвіда Эфрана, інжынэра на электрастанцыі, і Старлы Баскет[3]. Рос разам з малодшым братам Дыланам.

З 11 гадоў удзельнічаў у школьных тэатральных пастаноўках. З 15 гадоў удзельнічае ў тэлездымках (у сэрыяле «Сьвятляк» / Firefly). У 2000—2001 навучальным годзе наведваў мясцовую музычную школу пры каледжы Элана Гэнкака ў Санта-Моніцы[4].

У 2006 годзе скончыў школу(en) ў Ароё-Грандэ і паступіў ва ўнівэрсытэт Паўднёвай Каліфорніі ў Лос-Анджэлесе, спартоўцы якога ў Штатах клічуцца «траянцамі», аднак пакуль адклаў вучобу з-за ўдзелу ў здымках.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На прэм’еры фільму «Я і Орсан Ўэлз»

У 2002 годзе Эфран зьявіўся ў ролі госьця ў некалькіх тэлесэрыялах, у тым ліку «Сьвятляк», «Хуткая дапамога» і «Абаронца». Ён гуляў Кэмэрана Бэйла некалькіх сэрыях «Адвечнага лета». Роля, якая першапачаткова плянавалася як часовая, стала рэгулярным пэрсанажам Эфрана. Са зьяўленьнем у «Адвечным леце», ён таксама зьняўся на шоў «C.S.I.: Месца злачынства Маямі», «Марская паліцыя: Cпэцаддзел», «Усё тып-топ, або Жыцьцё Зака й Кодзі» й «The Replacements». Быў намінаваны на прэмію для маладых выканаўцаў за найлепшую ролю ў тэлевізійным кіно, міні-сэрыяле — «Supporting Young Actor»[5]. У 2005 годзе ён згуляў галоўнага героя ў кліпе Гоўп Партлаў(en) на песьню «Sick Inside».

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Запісы з выкананьнямі Зака Эфрана ёсьць на дысках з саўндтрэкамі да фільмаў:

  • 2007: «Лак для валасоў» 1 песьня (выпуск 10 ліпеня)
  • 2007: «Клясны м’юзыкль 2» 8 песень (выпуск 14 жніўня)
  • 2009: «Клясны м’юзікль 3» 10 песень (выпуск 24 кастрычніка)
  • 2009: «Я і Орсан Уэлс» 1 песьня (выпуск 5 верасьня)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Zac Efron Joins Cast of Hairspray. CBS Studios. Праверана 2006-06-26 г.
  2. ^ Strauss, Neil (August 23, 2007), Zac Efron — the new American hearthrob, The Rolling Stone, pg 43. Retrieved August 21, 2007.
  3. ^ Michael Elkin 'High' Times Ahead. The Jewish ExponentПраверана 2007-08-02 г.
  4. ^ PCPA Theaterfest Alumni.  (анг.) — 12.03.2009.
  5. ^ IMDB. IMDB Awards for Zac Efron. Праверана March 13 2006 г. Архіўная копія ад 2012-03-13 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зак Эфрансховішча мультымэдыйных матэрыялаў