Закон цеплаправоднасьці Фур’е
Выгляд
Зако́н цеплаправо́днасьці Фур’е́ вызначае колькасьць цяпла, якое праходзіць пры цеплаправоднасьці праз дадзеную плошчу паверхні за дадзены час. Закон цьвердзіць, што гэтая колькасьць цяпла проста прапарцыянальная рознасьці тэмпэратураў паміж часткамі цела (градыенту тэмпэратуры), а таксама каэфіцыенту цеплаправоднасьці, які зьяўляецца ўласьцівасьцю рэчыва.
У дыфэрэнцыяльнай форме закон Фур’е запісваецца наступным чынам:
дзе q — паток цяпла — колькасьць цяпла, якая праходзіць праз адзінку плошчы за адзінку часу; T — тэмпэратура; — каэфіцыент цеплаправоднасьці.
Інтэгральная форма закона атрымліваецца з дыфэрэнцыяльнай шляхам інтэграваньня:
Гэта — накід артыкула па фізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |