Жустын Трые

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жустын Трые
Дата нараджэньня 17 ліпеня 1978(1978-07-17) (45 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэрка, сцэнарыстка, кінапрадусарка, мантажэрка
Узнагароды
IMDb ID nm2630323

Жусты́н Трыé (па-француску: Justine Triet; нар. 17 ліпеня 1978, Фэкан, Францыя) — француская кінасцэнарыстка, акторка, рэжысэрка і прадусарка. Уладальніца Залатой пальмавай галіны 76-га Канскага кінафэстываля за фільм «Анатомія падзеньня»[1].

Жыцьцьяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жустын Трые нарадзілася 7 ліпеня 1978 году ў горадзе Фэкан (дэпартамэнт Прыморская Сэна, Францыя). Прафэсійную адукацыю атрымала ў Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. Пасьля стварэньня некалькіх кароткамэтражак і дакумэнтальных стужак, Трые дэбютавала ў 2013 годзе поўнамэтражным фільмам «Узрост панікі», які прадставіла ў праграме ACID на 66-м Канскім міжнародным кінафэстывалі[1].

Другі фільм Жустын Трые, драма «Вікторыя», якая выйшла на экраны ў 2016 годзе, быў намінаваны на францускую нацыянальную кінапрэмію «Сэзар» у 5 катэгорыях, у тым ліку як лепшы фільм году, але не атрымаў ніводнай узнагароды[1].

Трэці поўнамэтражны фільм «Спакуса» змагаўся за «Залатую пальмавую галіну» на 72-м Канскім кінафэстывалі ў 2019 годзе, але саступіў фільму паўднёвакарэйскага рэжысэра Пон Джун Хо «Чужаеды»[2].

У 2023 годзе на 76-м Канскім кінафэстывалі адбылася прэм’ера чацьвёртага поўнамэтражнага фільма Трые. Карціна «Анатомія падзеньня» была ўключаная ў асноўную конкурсную праграму і атрымала «Залатую пальмавую галіну». Стала трэцяй жанчынай-рэжысэркай, якая атрымала гэтую ўзнагароду[3].

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэжысэрка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кароткамэтражкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2007: На месцы (франц. Sur place)
  • 2011: Непаслухмяная дзяўчынка, дрэнны хлопчык (франц. Vilaine Fille, mauvais garçon).

Дакумэнтальныя фільмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2008: Сальфэрына (франц. Solférino)
  • 2010: Цені ў хаце (франц. Des ombres dans la maison).

Поўнамэтражныя фільмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2013: Барацьба Сальфэрыны (франц. La Bataille de Solférino)
  • 2016: Вікторыя (франц. Victoria)
  • 2019: Сыбіла (франц. Sibyl)
  • 2023: Анатомія падзеньня (франц. Anatomie d’une chute)[3].

Крыініцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Valentin Pérez. Justine Triet, anatomie d’une bande. M, le magazine du Monde, n°608, 13 mai 2023. — С. 65—71
  2. ^ Dossier: "Jeunes cinéastes français, on n'est pas morts" dans les Cahiers du cinéma no 688, avril 2013.
  3. ^ а б «Justine Triet, la Palme d’or 2023, avait été primée au festival Premiers Plans d’Angers 2012». Le Courrier de l'Ouest (28.05.2023).