Аркадзь Жураўскі
Аркадзь Жураўскі | |
Дата нараджэньня | 5 жніўня 1924 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 9 студзеня 2009 (84 гады) |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | філёляг |
Навуковая сфэра | мовазнаўства, славістыка |
Месца працы | Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] |
Узнагароды |
Арка́дзь Язэ́павіч Жура́ўскі (5 жніўня 1924, вёска Янава Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці — 9 студзеня 2009) — беларускі мовазнавец, славіст. Чалец-карэспандэнт АН БССР (1980). Доктар філялягічных навук (1968), прафэсар (1970). Заслужаны дзяяч навукі Беларускай ССР (1978). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусі (1994).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Янаўскую пачатковую школу, у 1935—1938 гг. навучаўся ў Няклюдаўскай няпоўнай сярэдняй школе, у 1938—1941 — у Талачынскай сярэдняй школе № 1.
У час нямецка-савецкай вайны Аркадзь Жураўскі разам з чатырма братамі Іванам, Васілём, Мікалаем, Казімерам удзельнічаў у партызанскім руху ў аддзеле брыгады Мікалая Гудкова, прымаў удзел ва ўсіх найважнейшых баявых апэрацыях. Падзеі вайны А. І. Жураўскі апісаў у кнізе «За родныя хаты» (1974).
У верасьні 1945 паступіў на філялягічны факультэт БДУ, які скончыў у 1950 г. і паводле рэкамэндацыі навучальнай рады быў залічаны ў асьпірантуру Інстытуту мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1953 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю, прысьвечаную гісторыі формаў загаднага ладу ў беларускай мове. Доктарская дысэртацыя на тэму «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» абароненая ў 1968 г.
З 1953 г. працаваў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР, займаў пасаду вучонага сакратара Інстытуту мовазнаўства, загадчыка сэктару тэрміналёгіі, старшага навуковага супрацоўніка, а затым у 1960—1992 г. і загадчыка сэктару (аддзелу) гісторыі беларускай мовы, адначасова з 1974 г. — намесьнік дырэктара, у 1983—1988 г. — дырэктар інстытуту, у 1992—1996 г. — дарадца пры дырэкцыі інстытуту, з 1997 г. — галоўны навуковы супрацоўнік аддзелу гісторыі беларускай мовы. У 1985—1990 г. — старшыня Беларускага камітэту славістаў.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дасьледаваў гісторыю беларускай мовы і беларускага мовазнаўства. Першым у славянскім мовазнаўстве даказаў існаваньне беларускага варыянту царкоўнаславянскай мовы ў старабеларускі пэрыяд, прааналізаваў мову дзеячоў беларускай культуры мінулага (Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш.). Вывучаў пытаньні нармалізацыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Аўтар болей за 300 навуковых прац, у т. л. 15 манаграфіяў і слоўнікаў.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- История повелительного наклонения в белорусском языке (1953)
- Очерки по истории белорусского языка. Морфология (1957)
- Хрестоматия по истории белорусского языка (ч. 1-2, 1961—1962).
- Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т. 1 (1967)
- Руска-беларускі слоўнік грамадска-палітычнай тэрміналогіі. — Мн., 1970 (у суаўт.).
- Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мн., 1970 (у суаўт.).
- Гістарычная марфалогія беларускай мовы. Мн., 1979 (у суаўт.).
- Гістарычны слоўнік беларускай мовы (тт. 1—13, 1982—1996)
- Мова выданняў Францыска Скарыны. Мн., 1990 (у суаўт.).
- Франциск Скорина и его время. Энциклопедический справочник (1990).
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), мэдалём Францішка Скарыны. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1994) за цыкль прац «Скорина и белорусская культура». Заслужаны дзяяч навукі БССР (1978).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Булыка А. М., Паляшчук Н. В. Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2004. № 3
- Г. П. Півторак. Журавський Аркадій Йосипович // Українська мова : енциклопедія. — К. : Українська енциклопедія, 2000. — ISBN 966-7492-07-9
- Турцэвіч З. К. Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1999. № 3
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Нарадзіліся 5 жніўня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
- Памерлі 9 студзеня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Дактары філялягічных навук
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Супрацоўнікі Інстытуту мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Сябры-карэспандэнты Акадэміі навук Беларусі
- Беларускія мовазнаўцы
- Савецкія мовазнаўцы
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Партызаны нямецка-савецкай вайны
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя дзеячы навукі БССР
- Беларускія славісты
- Савецкія славісты
- Беларускія пэдагогі
- Савецкія пэдагогі
- Выкладчыкі БДУ