Жазэф Арцюр дэ Габіно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Жозэф Арцюр дэ Ґабіно»)
Жазэф Арцюр дэ Габіно
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 ліпеня 1816(1816-07-14)[1][2][3][…]
Памёр 13 кастрычніка 1882(1882-10-13)[1][2][5][…] (66 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Люі дэ Габіно[d][7]
Сужэнец Клеманс дэ Габіно[d]
Дзеці Крыстына дэ Габіно[d][8] і Дыяна дэ Габіно[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, дыплямат, палітык, паэт, скульптар, антраполяг, журналіст, філёзаф
Мова француская мова[9]
Узнагароды

Жазэф Арцюр дэ Ґабіно (па-француску: Joseph Arthur de Gobineau; 14 ліпеня 1816 — 13 кастрычніка 1882) — францускі сацыёляґ, этноляґ, антраполяґ, пісьменьнік, дыплямат, арыстакрат, кансэрватар-манархіст.

Погляды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сваёй галоўнай працы — «Нарыс аб няроўнасьці чалавечых рас» (1853—1855) — дэ Ґабіно высунуў ідэю, адпаведна якой сацыяльная няроўнасьць паміж народамі зьвязаная зь іх біяляґічнымі схільнасьцямі (галоўным чынам псыхічнымі якасьцямі). Род homo sapiens дэ Ґабіно падзяліў на 3 вялікія расы: белую, жоўтую і чорную — сярод якіх найбольш здольная ў сацыяльным і культурным пляне — белая (пасьля яе — жоўтая).

Ядром усіх узьніклых цывілізацыяў дэ Ґабіно называў арыяў — арыстакратычную белую падрасу — зь якімі даследчык атаясамліваў індаэўрапейцаў. Паводле дэ Ґабіно арыі (індаэўрапейцы), прыходзячы падчас вандровак у далёкія краіны, падначальвалі сабе мясцовае насельніцтва і, для кіраваньня ім, утваралі першыя дзяржаўныя інстытуты (так узніклі цывілізацыі). Заняпад жа цывілізацыяў тлумачыцца дэ Ґабіно парушэннем арыйскай арыстакратыяй законаў эўґенікі і зьмяшэньнем арыяў зь мясцовым насельніцтвам.

Такім чынам Жазэф Арцюр дэ Ґабіно зьяўляецца бацькам усіх расісцкіх тэорыяў, бо першым абґрунтаваў ідэю няроўнасьці людзей па прычыне розьніцы прыроджаных (у процівагу набытым) біяляґічна-расавых здольнасьцяў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]