Жан Парызо дэ ля Валет
Жан Парызо дэ ля Валет | |
Дата нараджэньня | 1494[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 21 жніўня 1568[1] |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | warrior monk, палітык, манах, вайсковец |
Жан Парызо́ дэ ля Вале́т (па-француску: Jean Parisot de la Valette; 4 лютага 1495, Парызо, Лянгедок — 21 жніўня 1568, Мальта) — Вялікі магістар Мальтыйскага ордэну з 21 жніўня 1557 году.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў дваранскай сям’і графскага роду Тулуз.
У 1534 годзе дэ ля Валет камандаваў галерай, а ў 1540 годзе ў яго быў уласны галіёт. У 1540 годзе трапіў у палон да туркаў і на працягу году быў галерным рабом. Некаторы час зьяўляўся губэрнатарам Трыпалі.
21 жніўня 1557 году стаў вялікім магістрам Мальтыйскага ордэну, якога многія эўрапейскія і мусульманскія дзяржавы прызналі сувэрэнным кіраўніком Мальты. У 1565 годзе Турэччына падрыхтавала супраць Мальты эскадру з 35-тысячным войскам. Дэ ля Валет узначаліў абарону і адбіў напад праціўніка. У гонар магістру сталіцу Мальты назвалі Валета.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.