Перайсьці да зьместу

Жаночая зборная Японіі па валейболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жаночая зборная Японіі па валейболе
Сьцяг Японіі
ФэдэрацыяЯпонская валейбольная асацыяцыя
КанфэдэрацыяАзіяцкая канфэдэрацыя валейболу
Рэйтынг МФВ7
Колерычорны, чырвоны, белы
Форма
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Апошняе абнаўленьне30 жніўня 2024 году

Жаночая зборная Японіі па валейболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Японію на міжнародных валейбольных турнірах. Кіруецца Японскай валейбольнай асацыяцыяй.

Сваім пачатковым разьвіцьцём жаночы валейбол у Японіі абавязаны Хірабумі Даймацу. У канцы 1940-х гадоў, вярнуўшыся з вайсковай службы і аднавіўшы працу на тэкстыльнай фабрыцы кампаніі «Ніціба», разьмешчанай у прадмесьці Осакі, ён пачаў трэнаваць мясцовую валейбольную каманду. Зь цягам часу Даймацу пашыраў посьпехі сваіх гульчыхаў.

Японская зборная на летніх Алімпійскіх гульнях 1964 году.

У 1960 годзе ў Бразыліі каманда «Ніціба» пад сьцягам зборнай Японіі ўпершыню трапіла на міжнародную арэну, узяўшы ўдзел у чэмпіянаце сьвету і адразу заваяваўшы срэбраныя мэдалі, атрымаўшы сэнсацыйныя перамогі над зборнымі Польшчы і Чэхаславаччыны ды навязаўшы барацьбу зборнай СССР. Праз два гады вучаніцы Даймацу ў пераканаўчым стылі скарылі вяршыню чэмпіянату сьвету 1962 году, які ладзіўся ў Маскве. 20 кастрычніка 1962 году ў цяжкім паядынку зборная Японіі зь лікам 3:1 выгуляла зборную СССР, якая да гэтага на чэмпіянатах сьвету анікому не саступала. У астатніх матчах японкі дамагліся перамогаў у трох партыях над зборнымі Бразыліі, Румыніі і Чэхаславаччыны.

Зборная Японіі ў 2007 годзе.

Вынікова зборная Японіі выступіла на хатнім валейбольным турніры летніх Алімпійскіх гульняў 1964 году. Каманда, якая па-ранейшаму была прадстаўленая камандай «Ніціба» і кіраваная Хірабумі Даймацу, цягам усяго турніру за пяць матчаў саступіла толькі ў адзінай партыі зборнай Польшчы. Пасьля такійскай Алімпіяды з каманды сышлі Даймацу і большасьць галоўных спартовак, за выключэньнем Кацумі Мацумуры. Аднак пакаленьне «Ніціба» адыграла вялікую ролю ў станаўленьні азіяцкай школы валейболу, падтрымкі і разьвіцьця валейбольнага буму ў Японіі. Да 1966 году ў краіне налічвалася ўжо 855 жаночых камандаў, а праз 10 гадоў іхняя колькасьць павялічылася да 4952[1]. Увесь гэты час працягвалася барацьба зборных СССР і Японіі. На летніх Алімпійскіх гульнях 1968 і 1972 гадоў золата здабылі савецкія валейбалісткі, але ў 1974 годзе японкі былі мацней за савецкіх спартовак. На чэмпіянаце сьвету 1978 году, які ладзіўся ў СССР, зборная Японіі двойчы зь лікам 0:3, у тым ліку ў фінальным матчы, саступіла зборнай Кубы. Праз год на чэмпіянаце Азіі 1979 году японкі саступілі зборнай Кітаю, якая зусім хутка і на доўгія гады таксама стане наймацнейшай камандай ня толькі ў сваёй частцы сьвету, але і агулам на плянэце.

У наступныя дзесяцігодзьдзі вынікі зборнай пагоршыліся. Тым ня менш, у час з 1998 па 2010 гады Японія зладзіла ў сябе тры чэмпіянаты сьвету, чаго ў гісторыі валейболу ні з адной з краінаў раней не здаралася. Толькі на апошнім з памянёных турніры, які гуляўся ў 2010 годзе, японскія спартоўкі вярнуліся на п’едыстал. Паўфінальны матч супраць зборнай Бразыліі ў Токіё зацягнуўся на 2 гадзіны 20 хвілінаў, стаўшы цікавым відовішчам усяго турніру. Падапечныя Манабэ былі за некалькі крокаў ад перамогі, маючы перавагу зь лікам 2:0 паводле партыяў і 16:14 у трэцім сэце, а ў чацьвертым мелі роўны лік 22:22. Аднак у фінал усё ж такі прабілася бразыльскагя каманда[2]. У матчы за 3-е месца супраць зборнай ЗША такая зацятасьць была справядліва ўзнагароджаная. На летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году зборная Японіі таксама стала бронзавым прызэрам. У 2017 і 2019 гадах зборная ўзяла тытул чэмпіёнак Азіі.

  1. ^ Волейбол: Справочник / Составитель А. С. Эдельман. — М.: Физкультура и спорт, 1984.
  2. ^ «Brazil outlast Japan in epic semifinal». FIVB.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]