Перайсьці да зьместу

Жаночая зборная Чэхіі па валейболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жаночая зборная Чэхіі па валейболе
Сьцяг Чэхіі
ФэдэрацыяЧэскі валейбольны зьвяз
КанфэдэрацыяЭўрапейская канфэдэрацыя валейболу
Рэйтынг МФВ15
Колерысіні, чырвоны, белы
Форма
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Апошняе абнаўленьне30 жніўня 2024 году

Жаночая зборная Чэхіі па валейболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Чэхію на міжнародных валейбольных турнірах. Кіруецца Чэскім валейбольным зьвязам.

Пасьля абвяшчэньня пра падзел Чэхаславаччыны, які адбыўся 1 студзеня 1993 года, Чэхаславацкі валейбольны зьвяз падзяліўся на Чэскі валейбольны зьвяз і Славацкую валейбольную фэдэрацыю. Тым ня менш, 24 верасьня 1993 году ў чэскім Брно на чэмпіянаце Эўропы яшчэ аб’яднаная зборная Чэхіі і Славаччыны перамагла зборную Баўгарыі зь лікам 3:1. Менавіта гэты матч і стаў фактычна дэбютам зборнай Чэхіі на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах, бо аб’яднаная каманда складалася з адных толькі чэскіх валейбалістак.

Юрыдычна зборная Чэхіі выйшла на міжнародную арэну ў наступным годзе на чэмпіянаце сьвету ў Бразыліі. 21 кастрычніка 1994 году чэшкі саступілі ў трох партых зборнай Японіі. У далейшым па хадзе турніру чэскія спартоўкі здабылі адну перамогу і двойчы зазналі паразу, выбыўшы з барацьбы за мэдалі на стадыі 1/8 фіналу. Апошнім пасьпяховым выступам на эўрапейскіх першынствах стала 3-е месца, якое зборная Чэхія заняла на чэмпіянаце Эўропы 1997 году, які таксама ладзіўся ў Чэхіі. Каманда гаспадынь спаборніцтваў дакрочыла да паўфіналу, дзе прагуляла зборнай Расеі зь лікам 0:3, а ў матчы за бронзу з тым жа лікам выгуляла зборную Баўгарыі. Доўгі час зборная Чэхія ня мела істотных вынікаў. На чэмпіянаце Эўропы 2011 году спартоўкі здолелі прабіцца ў чвэрцьфінал. У 2012 годзе нацыянальная каманда ўпершыню ў сваёй гісторыі выйграла афіцыйны турнір — Эўралігу. Гэта перамога дазволіла камандзе ўпершыню кваліфікавацца на Гран-пры, але выступ на гэтым турніры ў 2013 годзе быў няўдалым.

У верасьні 2015 году зборная Чэхіі ў дзявяты раз у сваёй гісторыі ўзяла ўдзел у фінальным турніры чэмпіянату Эўропы, але свае выступы скончыла, як і двума гадамі раней, на першай стадыі плэй-оф, прайграўшы зь лікам 1:3 зборнай Бэльгіі. У 2022 годзе зборная ўпершыню за 12 гадоў кваліфікаваліся на чэмпіянат сьвету, але згулялі там блага. На чэмпіянаце Эўропы 2023 году чэшкі здолелі выйсьці з сваёй групы з другога месца ды ў 1/8 фіналу выгуляла ў зборнай Украіны зь лікам 3:2. Спыніла чэшак зборная Сэрбія ў наступным этапе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]