Перайсьці да зьместу

Жак Мэрын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жак Мэрын
Jacques Mesrine
Род дзейнасьці гангстэр, барацьбіт з сыстэмаю
Дата нараджэньня 28 сьнежня 1936
Месца нараджэньня Клішы-ла-Герэн, Францыя
Дата сьмерці 9 лістапада 1979 (42 гады)
Месца сьмерці Парыж, Францыя
Прычына сьмерці агнястрэльная рана[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак злачынец
Сайт jacques-mesrine.fr (фр.)

Жак Мэры́н (па-француску: Jacques Mesrine; 28 сьнежня 1936 — 9 лістапада 1979) — францускі злачынец, вораг дзяржавы №1, які таксама дзейнічаў у Канадзе й ЗША з 1962 да 1979 году.

Жак-Рэнэ Рэнэ Мэрын нарадзіўся 28 снежня 1936 году ў францускім мястэчку Клішы каля Парыжу ў сям’і сярэдняга клясу. Ён вучыўся ў прэстыжнай каталіцкай школе Колеж дэ Жуі, таксама ў дзьвюх іншых школах, але адусюль быў выключаны за агрэсіўныя паводзіны.

У 1955 годзе жаніўся на Лідзіі дэ Соусе, зь якой праз год разьвёўся. У 1956 годзе сышоў ваяваць у Альжыр. У 1959 годзе вярнуўся ў Францыю. Разам са сваімі сябрамі Тоні Фэррэйро, Джонай Лучана й Жазэфам Пэррэ ён удзельнічае ў шматлікіх крадзяжах. 4 лістапада 1961 году жаніўся на Марыі дэ ла Салідад, яна нарадзіла яму траіх дзяцей: Сабрына, Бруна й Барыс. У тым жа годзе яго ўпершыню арыштоўваюць і прыгаворваюць да штрафу за незаконнае нашэньне зброі. У 1962 годзе Жак Мэрын быў арыштаваны, калі з трыма змоўшчыкамі паспрабаваў абрабаваць банк у Ньюбургу. Ён быў прысуджаны да 18 месяцаў турэмнага зьняволеньня й вызвалены ў 1963 годзе. Мэрын уладкоўваецца на працу ў архітэктурнае бюро, але празь некаторы час быў звольнены пасьля скарачэньня штату ў 1964. Не шукаючы іншай працы дзе, па яго словах, ён будзе «рабом будзільніка» — Жак Мэрын вяртаецца да крымінальнага жыцьця. Далей, у сьнежні 1965 году, вынікае арышт у Пальма-де-Малёрка, Гішпанія пры спробе выкрасьці сакрэтныя дакумэнты зь мясцовай вайсковай канцылярыі. Яго вінавацяць у працы на францускія спэцслужбы й прыгаворваюць да 6 месяцаў турмы.

На Канарскіх выспах, у Канадзе й Вэнэсуэле

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апынуўшыся на волі, у 1966 годзе Жак Мэрын адкрывае рэстаран на Канарскіх выспах, але затым ізноў бярэцца за старое, у 1966 ён рабуе швайцарскага ювэліра ў Жэнэве. У лістападзе 1967 году Мэрын зьдзяйсьняе дзёрзкае рабаваньне гатэля ў мястэчку Шамані, а праз год — магазын моды ў Парыжу.

У лютым 1968 году пакінуўшы дзяцей сваім бацькам, разам са сваёй палюбоўніцай Жанай Шнайдэр ён зьбег у Канаду, дзе пазнаёміўся з новым напарнікам Жан-Полем Мэрсье. Мэрыну й Шнайдэр атрымалася выдаць сябе за жанатую пару й уладкавацца на працу да інваліда, мільярдэра Жоржа Дыслаўрье. Мэрын працаваў шафёрам, а Жана Шнайдэр дапамагала па хаце. Праз некаторы час Мэрын, Шнайдэр і Мэрьсе выкралі мільярдэра й запатрабавалі яго брата заплаціць выкуп у памеры 200 тысяч даляраў. Жоржу Дыслаўрье атрымалася самастойна вызваліцца, а злачынцы беглі. Некаторы час Мэрын і Шнайдэр хаваліся ў прымежным з ЗША матэлі. Пазьней у нумары, дзе яны пражывалі было выяўлена цела задушанай Эвялін Бутыльё (Мэсрын адмаўляў яе забойства, у 1979 годзе гэта абвінавачваньне стала ключавой тэмай яго кнігі «Быць невінаватым»). Злачынцы незаконна перайшлі мяжу й беглі ў ЗША. Іх арыштавалі ў штаце Арканзас і зрабілі экстрадыцыю ў Канаду. У сьцежка самалёта Жак Мэрын паводзіў сябе задзірліва, перад камэрамі журналістаў ён выкрыквае фразу генэрала Шарля дэ Голя «Vive le Que'bec libre!». Квэбэцкія СМІ аб'яўляюць Мэрына «ворагам грамадзтва №1».

За забойства й выкраданьне чалавека, Мэрын і Мэрсье былі прысуджаны да дзесяці гадох турэмнага зьняволеньня ў Квэбэку, Жане Шнайдэр далі пяць гадоў. У 1972 годзе ім атрымалася падрыхтаваць уцёкі, і разам з пяцьцю іншымі зьняволенымі Мэрын і Мэрсье апынуліся на волі. Яны пачалі рабаваць банкі ў Манрэалі - па два банкі у адзін дзень. Менавіта гэта стала іх «фірмовым стылем».

Назапасіўшы грошай, 3 верасьня «ўзброеныя да зубоў» злачынцы атакавалі турму, зь якой ім нядаўна атрымалася бегчы, каб дапамагчы траім іншым зьняволеным абрацца на волю. Завязалася перастрэлка падчас якой былі паранены Мэрын і Мэрсье, цяжкія раненьні атрымалі двое паліцыянтаў, якія ахоўвалі турму. Праз тыдзень у лесе яны забіваюць двух канадзкіх рэйнджараў. Актыўныя дзеяньні ўлады вымусілі Жака Мэрына й Жан-Поль Мэрсье бегчы ў Вэнэсуэлу.

Ізноў Францыя: «Вораг дзяржавы № 1»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы 1972 года дарогі злачынцаў разышліся, Мэрын зьехаў у Францыю й пачаў мэтадычна рабаваць банкі, а Мэрсье вярнуўся ў Канаду. У сакавіку 1973 года ў адным з бараў Мэрын цяжка параніў паліцыянта, праз тры дня ён быў арыштаваны й у траўні прысуджаны да 20 гадоў зьняволеньня. У судзе, адзін з саўдзельнікаў перадаў у туалеце Мэрыну зброю. Узяўшы закладнікам самога судзьдзю, яму атрымалася бегчы як раз пад час абвяшчэньня прысуду.

Праз чатыры месяцы ён ізноў быў арыштаваны ў сваёй новай парыскай кватэры. Цікава, што перад арыштам ён 20 хвілін перагаворваўся праз дзьверы з камісарам Робэрам Брэсарам, выпіваючы шампанскае й пакурваючы цыгару. Знаходзячыся ў зняволеньні ў турме La Sante, ён напісаў аўтабіяграфічную кнігу «Сьмяротны інстынкт» (L'Instinct de Mort) і ўпотай пераправіў яе з турмы на волю. Там жа ён зблізіўся з ультралевым рэвалюцыянэрам Шарлем Буа, які стаў яго правай рукой. Разам, праз СМІ, яны пачалі змагацца за правы зьняволеных, спрабуючы палепшыць умовы ўтрыманьня зэкаў.

8 траўня 1978 году ён ізноў зьбег з двума іншымі злачынцамі, хоць паліцыя спрабавала спыніць іх стральбой, і нават аднаго з іх параніла. Дагэтуль не існыя падрабязнасьці, як Мэрыну атрымалася арганізаваць гэтыя дзёрзкія ўцёкі, які выклікалі й Францыі сапраўдны скандал. Мэрын вярнуўся да рабаваньня ювэлірных крам, банкаў, казыно, да выкраданьня й кантрабанды зброі. На яго рахунку па некаторых дадзеных 39 забойстваў. Ён быў здольны маскіраваць сябе, выкарыстоўваючы розныя хітрыкі, завошта атрымаў мянушку «чалавек тысячаў твараў». 21 чэрвеня 1979 году Жак Мэрын выкраў мільянэра Анры Лельэўра, за якога атрымаў выкуп у памеры 6 мільёнаў франкаў, з тых часоў Мэрын канчаткова стаў «Ворагам дзяржавы №1».

Частка прэсы ў той час падавала яго шырокай публіцы як «рамантычнага злачынца». Сам Мэрын даваў інтэрвію журналістам, імкнучыся пераканаць грамадзтва, што, зьдзяйсняючы злачынствы, ён дзейнічае па палітычных матывах. Ён уступаў у дыскусіі з бачнымі палітычнымі дзеячамі, пагражаў забойствам самаму міністру юстыцыі. Мэрын быў вельмі заклапочаны сваім іміджам і ў сваіх узаемаадносінах са СМІ не спыняўся нават перад гвалтам. Так францускі журналіст Жак Тыйе, у прошлым паліцыянт, што пісаў для газэты «Хвіліна» (Minute), патрапіў у засаду й быў тройчы паранены разьюшаным Мэрынам, які абвінаваціў журналіста ў паклёпе. Калі француская паліцыя арганізавала беспрэцэдэнтную акцыю па злове Жака Мэрына, яго пошукамі займаліся каля 300 жандараў, ён рассылаў лісты ў рэдакцыі, у якіх пагражаў забіць кожнага, хто паспрабуе яго спыніць.

Міністэрства ўнутраных справаў Францыі патрабавала аб’яднаць усе высілкі паліцыі ў яго вышуку. Уладам, нарэшце, атрымалася пазнаць пра месцазнаходжаньне злачынца, імі быў распрацаваны плян па яго захопе. 2 лістапада 1979 году ў тры гадзіны дня ў Парыжы аўтамабіль BMW, у якім знаходзіўся Жак Мэрын разам са сваёй жонкай Сільвіяй Жанжак, абагнаў грузавік накрыты брызэнтам, пад якім хаваліся 19 узброеных паліцыянтаў. Спыніўшы машыну Мэрына, яны адкрылі агонь на паразу, расстраляўшы знакамітага на ўвесь сьвет гангстэра.

Адразу ўсьлед за аб’явай уладамі пра пасьпяховае правядзеньне апэрацыі па ліквідацыі Жака Мэрына, у СМІ пачалі зьяўляцца матэрыялы, якія абараняюць злачынца. Паліцыю вінавацілі ў тым, што Мэрыну не далі шанцу здацца, па шматлікіх сьведчаньнях відавочнікаў расстрэлу, ён нават не быў папярэджаны пра адкрыцьцё агню.

Жак Мэрын быў пахаваны ў Парыжы. У 2000 годзе яго сям'я падала ў суд на францускую паліцыю, абвінаваціўшы іх у перавышэньні паўнамоцтваў, у 2004 годзе іх пазоў быў адхілены. Пра Жака Мэрына было напісана некалькі кніг, зьнята некалькі тэлестужак, яму прысьвячаюць песьні. Яго выява ў Францыі дагэтуль застаецца адным з найболей супярэчлівых, адны завуць яго героем рэвалюцыі, анархістам і барацьбітом супраць сыстэмы, іншыя ворагам грамадзтва, жорсткім забойцам і галоўным францускім злачынцаў дваццатага стагодзьдзя.

Выява ў кінэматографе

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы фільм пра Жака Мэрына, пад назвай «Мэрын», быў выпушчаны ў пракат у 1984 годзе, празь пяць гадоў пасьля яго сьмерці. Рэжысёрам фільма быў Андрэ Жэнаўё, а ў галоўнай ролі быў Нікаля Сіберг.

Самымі вядомымі фільмамі пра Мэрына, стаў «Вораг дзяржавы № 1», у галоўнай ролі з Вэнсанам Касэлям. Падрыхтоўка да фільму ішла доўгіх сем год. Ён выйшаў у пракат у Францыі (2008), і у Вялікабрытаніі (2009). Рэжысэр Жан-Франсуа Рышэ, сцэнарыст-Абдэль Рауф Дафры.

Словы Жана-Франсуа Рышэ пры атрыманьні Сэзару як лепшаму рэжысэру: «Я горача дзякую сям'ю Жака Мэсрына й яго блізкіх. Тама (Тама Лангман — прадусар) на працягу сямі гадоў менавіта ты падтрымліваў гэты праект. Бо ў самым пачатку нам было складана знайсьці грошы. І, вядома ж, я дзякую ўсіх актораў, якія ўдзельнічалі ў фільме й усю здымачную групу. Асабліва я ўдзячны чалавеку, які ўвасобіў на экране Жака Мэсрына, Вэнсану Касэлю. Без яго я б ня зьняў гэту карціну. Я спадзяюся, што мы будзем яшчэ шмат працаваць разам».
  1. ^ https://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article1623