Жак Ліпшыц
Жак Ліпшыц | |
| Імя пры нараджэньні | Хаім Якаў Ліпшыц |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 22 жніўня 1891 |
| Месца нараджэньня | Друскенікі |
| Дата сьмерці | 26 траўня 1973 (81 год) |
| Месца сьмерці | Капры, Італія |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | жывапіс |
| Навуковая сфэра | скульптура |
| Сябра ў | Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і літаратуры[d] і Акадэмія прыгожых мастацтваў[d] |
| Жанры | абстракцыянізм |
| Плынь | кубізм |

Жак (Хаім Якаў) Ліпшыц (па-француску: Jaques Lipchitz; 22 жніўня 1891, Друскенікі, Гарадзенская губэрня, цяпер — Аліцкі павет, Летува — 26 траўня 1973, Капры, Італія) — францускі скульптар.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1909 годзе пераехаў у Парыж, дзе вучыўся ў Школе мастацтваў і Акадэміі Жуліяна. У 1922 годзе ўступіў у мастацкую групу «Новы дух» (па-француску: L'Esprit Nouveau). У сваіх раньніх працах праявіў сябе прыхільнікам радыкальных формаў кубізму, аднак пазьней зьмякчыў цяжкія і рэзкія формы сваіх скульптураў, зрабіўшы іх больш вытанчанымі. Працаваў таксама мадэльерам мэблі і дэкаратарам.
У 1941 годзе, пасьля акупацыі Францыі нямецкімі войскамі, Ліпшыц зьбег з Парыжу ў ЗША і жыў у Нью-Ёрку, дзе яго працы знайшлі вялікае прызнаньне ў мастацкіх колах. У 1946 годзе вярнуўся ў Парыж, але неўзабаве зноў зьехаў у ЗША, у 1958 годзе атрымаў амэрыканскае грамадзянства.
Жак Ліпшыц памёр 26 траўня 1973 году на востраве Капры. Пахаваны ў Ерусаліме.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Government of the People, бронзавая скульптура, 1976, Філадэлфія
- Birth of the Muses, бронза, 1944-1950
- The Spirit of Enterprise, 1960, Філадэлфія