Крупня (рака)
| Крупня | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Сакалоўка |
| Вусьце | Жадунька |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
| Даўжыня | 41 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 0,7 м³/с |
| Плошча басэйну | 136 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 1,2 ‰ |
Кру́пня — рака ў Клімавіцкім і Касьцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Жадунькі (басэйн Дняпра). Даўжыня 41 км. Плошча вадазбору 136 км². Выдатак вады ў вусьці 0,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.
Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Сакалоўкі Клімавіцкага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне места Касьцюковічы. Цячэ паўднёвым усходам Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна выразная, шырынёй да 2 км, парэзана лагчынамі, ярамі, мэліярацыйнымі каналамі. Абалона вузкая, у высокай і нізкай плыні чаргуецца па берагах, у сярэднім — двухбаковая (шырыня ў асобных месцах да 1,8 км), асушаная, лугавая. Рэчышча каналізаванае на працягу 26 км (вёска Крупня Клімавіцкага раёну — вёска Карбанава Касьцюковіцкага раёну), у высокай плыні слабазьвілістае. Шырыня ракі ў межань да 10 м. Прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 207
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 207