Падгорацкі замак
| Замак | |
Падгорацкі замак Підгорецький замок | |
Падгорацкі замак. Сучасны стан. | |
| Краіна | Украіна |
| Львоўская вобласьць | Падгорцы, Золачаўскі раён |
| Каардынаты | 49°56′35″ пн. ш. 24°59′00″ у. д.HGЯO |
| Тып будынка | замак |
| Архітэктурны стыль | Рэнэсанс |
| Аўтар праекту | Гіём Левасэр дэ Баплян, Андрэа дэль Аква |
| Заснавальнік | Станіслаў Канецпольскі |
| Дата заснаваньня | 1635 |
| Будаваньне | 1635—1640 гады |
| Статус | Ахоўваецца дзяржавай |
| Стан | вядзецца пэрманэнтная рэстаўрацыя |
Падгорацкі замак на мапе Ўкраіны Падгорацкі замак | |
Падго́рацкі замак (па-ўкраінску: Підгорецький замок) — добра захаваўшыся рэнэсансны палац, аточаны абарончымі збудаваньнямі. Знаходзіцца на ўсходзе Львоўскай вобласьці у в. Падгорцы. Разам з Алескім і Золачэўскім замкамі стварае «Залатую падкову Ўкраіны». Тут здымаліся эпізоды савецкіх фільмаў «д’Артаньян і тры мушкетэры» і «Дзікае паляваньне караля Стаха». За часамі СССР у замку знаходзіўся дыспансэр для хворых на сухоты.
Замак мае форму квадрату. З усходу, поўдню і захаду замок атачае лінія абарончых збудаваньняў, з глыбокім ірвом і землянымі валамі.
Калекцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нягледзячы на страты ў часы Першай сусьветнай вайны і рэвалюцыі, яшчэ ў 1939 годзе калекцыя замку налічвала 39 панцыраў крылатых гусар і 65 знакамітых гусарскіх пік. Увесь рыштунак адносіўся да XVIII стагодзьдзя і належаў гусарам з роты гетмана Ржэвускага. Цяпер ад калекцыі замку засталіся толькі голыя сьцены, а ўсе экспанаты распыленыя паміж ўкраінскімі, польскімі і расейскімі зборамі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ ред. Кисилёв В. И. Польские гусары 1576—1775 // — Артёмовск: военное-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Падгорацкі замак на www.zamki-kreposti.com.ua
- Падгорацкі замак на сайце «Замкі і храмы Ўкраіны».
- Падгорацкі замак на сайце «Архітэктурныя і прыродныя помнікі Ўкраіны».
- Падгорацкі замакна ТрипЮА.info. Графік работы, гісторыя, легенда
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |