Элізэйскі дагавор
Элізэйскі дагавор | |
Élysée Treaty | |
Тып дамовы | дамова |
---|---|
Падпісаная | 22 студзеня 1963 (61 год таму) |
· месца | Парыж, Францыя |
Набыла моц | 2 ліпеня 1963 (61 год таму) |
· умовы | сяброўства на вякі |
Падпісанты | Конрад Адэнаўэр Шарль дэ Голь |
Бакі | Нямеччына Францыя |
Мовы | нямецкая француская |
Элізэ́йскі дагаво́р (па-француску: Élysée Treaty), вядомы таксама як Дагавор сяброўства — міжнародная дамова, падпісаная 22 студзеня 1963 Шарлем дэ Голем і Конрадам Адэнаўэрам на знак прымірэньня між Францыяй і Нямеччынай. Дамова скончыла шматвекавую варажнечу між абедзьвюма дзяржавамі й ператварыла іх у найістотнейшых партнэраў.
Значэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дамова абавязвала да кансультацыяў і прыняцьця супольных рашэньняў між Заходняй Нямеччынай і Францыяй па ўсіх істотных пытаньнях зьнешняй палітыкі, бясьпекі й культуры. Таксама ўсталёўваліся рэгулярныя двухбаковыя саміты на вышэйшым узроўні.
Пагадненьне набыло моц пасьля яго падпісаньня 2 ліпеня 1963. Адразу пасьля гэтага, 5 ліпеня, быў створаны Француска-нямецкі моладзевы форум (l’Office franco-allemand pour la jeunesse/Deutsch-Französisches Jugendwerk), за час дзейнасьці якога праграмамі абмену скарысталіся каля 8 мільёнаў немцаў і французаў[1]. Іншымі непасрэднымі вынікамі стала адкрыцьцё француска-нямецкіх ВНУ і заключэньне братэрскіх стасункаў між нямецкімі й францускімі местамі, рэгіёнамі й школамі.
Гадавіна падпісаньня Элізэйскае дамовы шырока адзначалася абедзьвюма краінамі ў 2003 і 2013 роках.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зміцер Кустоўскі. (22 студзеня 2013) Германія і Францыя святкуюць 50-годдзе падпісання Елісейскага дагавору Праверана 30 студзеня 2013 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ansbert Baumann. Begegnung der Völker? Der Élysée-Vertrag und die Bundesrepublik Deutschland. Deutsch-französische Kulturpolitik von 1963 bis 1969 (ням.). — Frankfurt: Peter Lang Verlag, 2003. — 342 с. — ISBN 3631505396
- Ansbert Baumann. Die organisierte Zusammenarbeit: die deutsch-französischen Beziehungen am Vorabend des Elysée-Vertrags (1958—1962) (ням.). — Ludwigsburg: DFI, 2002. — 61 с.
- Der Élysée-Vertrag und die deutsch-französischen Beziehungen: 1945—1963—2003 (ням.) / Corine Defrance, Ulrich Pfeil. — Volume 71 of Pariser historische Studien. — München: Oldenbourg Verlag, 2005. — ISBN 9783486576788
- La France, l'Allemagne et le traité de l'Élysée, 1963—2013 (фр.) / Corine Defrance, Ulrich Pfeil. — Paris: CNRS, 2012. — 503 с. — ISBN 978-2-271-07488-1
- Ulrich Lappenküper. Die deutsch-französischen Beziehungen, 1949—1963: Von der „Erbfeindschaft“ zur „Entente élémentaire“ (ням.). — Oldenbourg Verlag, 2001. — 1998 с. — ISBN 9783486565225
- Les jeunes dans les relations transnationales: L’Office franco-allemand pour la jeunesse (1963—2008) (фр.) / Corine Defrance, Gilbert Krebs, Ulrich Pfeil, Hans Manfred Bock. — Presses Sorbonne Nouvelle, 2008. — 480 с. — ISBN 9782878544275
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Элізэйскі дагавор — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў