Ежы Паячкоўскі-Дыдынскі
Выгляд
Ежы Паячкоўскі-Дыдынскі | |
19 ліпеня 1894 — 6 сьнежня 2005[1] (111 гадоў) | |
![]() | |
Месца нараджэньня | Львоў |
---|---|
Месца сьмерці | Борбэнк Хол (Ангельшчына) |
Прыналежнасьць | ![]() ![]() |
Род войскаў | Пяхота Другой Рэчы Паспалітай[d] |
Гады службы | 1915-1945 |
Званьне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды | |
Ежы Казімер Паячкоўскі-Дыдынскі (19 ліпеня 1894 — 6 сьнежня 2005) — вэтэран першай і другой сусьветных войнаў, самы стары чалавек Вялікай Брытаніі.
Нарадзіўся ў Львове (тады Аўстра-Вугоршчына). Паячкоўскі-Дыдынскі вывучаў права ў Вене, пакуль не пачалася вайна. У 1915 годзе яго прызвалі ў Аўстра-Вугорскае войска, пазьней Ежы ваяваў за Польшчу. У 1939 годзе, якраз перад пачаткам Другой Сусьветнай вайны, ён быў ужо ў званьні палкоўніка. У 1940 годзе, уцякаючы ад нямецкага ўварваньня, зьдзейсьніў пералёт у Шатляндыю, дзе доўгі час працаваў садоўнікам. Апасьля пераехаў у Кембрыю.
З 2003 году жыў у доме састарэлых. Памёр ад старасьці ў Борбэнк Хол (Ангельшчына) ва ўзросьце 111 год, пакінуўшы двух дзяцей, дзесяць унукаў і дзесяць праўнукаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катэгорыі:
- Нарадзіліся 19 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Памерлі 6 сьнежня
- Памерлі ў 2005 годзе
- Узнагароджаныя крыжам афіцэрскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Узнагароджаныя крыжам Мужных
- Узнагароджаныя Срэбным Крыжам Заслугі
- Нарадзіліся ў Львове
- Асобы Вялікабрытаніі
- Удзельнікі Першай сусьветнай вайны
- Удзельнікі Другой сусьветнай вайны
- Стогадовыя жыхары
- Польскія эмігранты