Дэсантна-штурмавыя войскі Рэспублікі Казахстану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэсантна-штурмавыя войскі

Шэўрон ДШВ РК
Гады існаваньня з 2000
Краіна Казахстан Казахстан
Падпарадкаваньне Ґенэральны штаб Узброеных сілаў Казахстану
Уваходзіць у Сухапутныя войскі Рэспублікі Казахстану
Тып Паветрана-дэсантныя войскі
Дысьлякацыя Казахстан
Дэвіз «Біз басқа ешкім!»
Колеры блакітны
Войны
Дзейны камандзір ґенэрал-маёр Кайдар Каракулаў (з 18 красавіка 2018 року)

Дэсантна-штурмавыя войскі (ДШВ) Рэспублікі Казахстану (па-казаску: Десанттық-шабуылдау әскерлері) — высокамабільны род войскаў Узброеных сілаў Рэспублікі Казахстану, што ўваходзяць у склад Сухапутных войскаў Рэспублікі Казахстану. Ёсьць пераемнікам ПДВ СССР у Казахстане. Асноўныя заданьні: забесьпячэньне стратэґічнага разгортваньня войскаў, барацьба з дэсантна-дывэрсійнымі сіламі й бандфармаваньнямі, захоп ды ўтрыманьне важных раёнаў, правядзеньне аэрамабільных рэйдаў у ворагавым тыле. Да 2003 року мелі назву Мабільныя войскі (па-казаску: Жедел әскерлері), з 2003 да 2016 року мелі назву Аэрамабільныя войскі (па-казаску: Аэроұтқыр әскерлері)[1].

Дактрына ўжываньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнымі заданьнямі ДШВ вызначаныя:[1]

  • нарошчваньне намаганьняў войскаў, дысьлякаваных у непасрэднай блізкасьці ад мяжы й войскаў прыкрыцьця;
  • забесьпячэньне стратэґічнага (апэратыўнага) разгортваньня войскаў;
  • барацьба з дэсантна-дывэрсійнымі сіламі й бандфармаваньнямі;
  • правядзеньне аэрамабільных рэйдаў у тыле суперніка;
  • вывад з ладу цэнтраў апэратыўнае ўстойлівасьці суперніка;
  • захоп ды ўтрыманьне важных раёнаў, рубяжоў і аб’ектаў інфраструктуры;
  • лякалізацыя збройнага канфлікту ды разьяднаньне варагуючых бакоў;
  • ўдзел у раззбраеньні й ліквідацыі пазапраўных узброеных фармаваньняў;
  • аказаньне дапамогі сяброўскім дзяржавам згодна з двухбаковымі дамовамі;
  • удзел у правядзеньні міратворчых мерапрыемстваў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля абвяшчэньня сувэрэнітэту Казахстану на тэрыторыі дзяржавы месьцілася выведзеная з складу 105-е ґвардзейскае паветрана-дэсантнае дывізіі 35-я асобная ґвардзейская паветрана-дэсантная брыґада, якая, паводле міжнародных пагадненьняў у Алмаце 7 траўня 1992 року, адыйшла да Ўзброеных сілаў Рэспублікі Казахстану[2][3].

6 ліпеня 2000 року прэзыдэнтам Казахстану на ґрунце 35-е ґвардзейскае дэсантна-штурмавое брыґады былі створаныя Мабільныя сілы Ўзброеных сілаў Рэспублікі Казахстану.

У пэрыяд з 2000 да 2003 року былі створаныя 36-я, 37-я ды 38-я (КазБрыґ) дэсантна-штурмавыя брыґады. Пазьней да складу Аэрамабільных сілаў былі ўведзеныя 9-я мэханізаваная брыґада, 43-я танкавая брыґада, 44-я артылерыйская брыґада, асобны міратворчы батальён «КазБат», асобная брыґада сувязі, асобны выведвальны полк ды асобны батальён РХБА.

2003 року было падпісанае распараджэньне пра прысваенне мабільным войскам УС Казахстану назвы «Аэрамабільныя войскі».

З жніўня 2003 па лістапад 2008 року інжынэрна-сапёрны падразьдзел у складзе Міжнародных кааліцыйных сілаў у Іраку выконваў міратворчуў місію. Паводле рашэньня ААН у сьпіс заданьняў падразьдзелу ўваходзілі пошук ды зьнішчэньне боепрыпасаў, што ня выбухнулі, абсталяваньне пунктаў палявога водазабесьпячэньня, ачыстка вады й наданьне мэдычнае дапамогі. Падчас выкананьня міратворчае місіі адзін афіцэр загінуў ды яшчэ некалькі міратворцаў былі параненыя. Агулам у складзе інжынэрна-сапёрнага падразьдзела пабывала 290 казахстанскіх вайскоўцаў.[4][5][6]

2016 року Кіраўніцтва Аэрамабільных войскаў паведаміла пра зацьвярджэньне новае назвы — Дэсантна-штурмавыя войскі[7].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэсантна-штурмавыя войскі ўлучаюць:

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэсантнікі 35-е адшбр

Арґанізацыйна кожная асобная мабільная брыґада ўключае:

1. Кіраваньне брыґады

  • штаб; службы.

2. Баявыя вайсковыя часткі й падразьдзелы

  • 3 асобныя дэсантна-штурмавыя батальёны
  • гаўбічны артылерыйскі дывізіён (122-мм гаубіца Д-30)
  • рэактыўная артылерыйская батарэя на (БМ-21)
  • зэнітна-ракетная батарэя
  • супрацьтанкавая батарэя (Фагот (ПТУР))
  • рота цяжкіх кулямётаў (НСВ-12,7)
  • выведвальная рота

3. Падразьдзелы баявога забесьпячэньня й сувязі

  • рота сувязі
  • выведвальная рота

4. Падразьдзелы тылавога й тэхнічнага забесьпячэньня

  • інжынэрна-сапёрная рота
  • рота хімічнае абароны
  • рота матэрыяльнага забесьпячэньня
  • мэдычная рота
  • рота дэсантнага забесьпячэньня

5. Тылавыя падразьдзелы

  • камэнданцкі зьвяз
  • аркестар

Традыцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прафэсійнае сьвята[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ваяры 35-е адшбр праходзяць урачыстым маршам

З 2016 року Дэсантна-штурмавыя войскі адзначаюць сваё прафэсійнае сьвята 6 ліпеня, калі ў 2000 годзе былі створаныя Мабільныя войскі Рэспублікі Казахстану.[8]. У папярэднія рокі, у 2000—2016, Дзень аэрамабільных дэсантных войскаў адзначаўся шторок 2 жніўня.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]