Дэзманд Дос

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэзманд Дос
Desmond Doss
7 лютага 191923 сакавіка 2006 (87 гадоў)
DossDesmondT USArmy.jpg
Дэзманд Томас Дос
Месца нараджэньня Лінчбург, Вірджынія
Месца сьмерці П’едмант, Алабама
Прыналежнасьць Сьцяг ЗША Армія ЗША
Гады службы 1942—1946
Званьне капрал
Частка 77-я пяхотная дывізія
Бітвы/войны Бітва за Акінаву
Узнагароды Мэдаль Пашаны
Бронзавая зорка
Пурпурнае сэрца

Дэ́зманд То́мас Дос (па-ангельску: Desmond Thomas Doss; 7 лютага 1919, Лінчбург, Вірджынія, ЗША — 23 сакавіка 2006[1], П’едмант, Алабама, ЗША) — амэрыканскі вайсковец 307-га пяхотнага палку 77-я пяхотнай дывізіі. Першы з асобаў, што адмовіліся браць у рукі зброю(en), узнагароджаны мэдалём Пашаны, адзіны з трох дагэтуль узнагароджаных.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэзманд Дос нарадзіўся ў сям’і стэльмаха Ўільяма Томаса Доса і Бэрты Дос[2][3].

У красавіку 1942 запісаўся на вайсковую службу[4], аднак адмовіўся забіваць варожых жаўнераў і браць у рукі зброю з уласных адвэнтысцкіх перакананьняў. Служыў лекарам на Ціхаакіянскім фронце II сусьветнай вайны, ратаваў амэрыканскіх жаўнераў, не перастаючы прытрымлівацца рэлігійных перакананьняў: так, адмаўляўся выконваць якія-кольвек загады ў суботу. За гэта зазнаваў уціск і зьдзекі з боку афіцэраў і саслужбоўцаў. У красавіку 1945 року, пасьля высадкі на Акінаве, дзякуючы ягонай малітве полк захапіў 400-мэтровую скарпу(en) Маэда безь ніводнае страты і з адзіным раненьнем[5]. 5 траўня падчас бітвы за Акінаву ён спусьціў да ўзножжа скарпы 75 параненых жаўнераў свайго палку, знаходзячыся пад абстрэлам японскіх жаўнераў[6]. Гэтым учынкам ён здолеў заслужыць павагу сярод вайскоўцаў, а 12 кастрычніка 1945 року атрымаў мэдаль Пашаны з рук прэзыдэнта ЗША Гары Трумэна.

Тройчы быў паранены, неўзабаве перад дэмабілізацыяй захварэў на сухоты, з-за чаго пазбавіўся лёгкага[7][8]. У 1946 звольніўся са службы[9], пасьля чаго пяць гадоў лекаваўся ад раненьняў і хваробы[8].

З жонкай Фрэнсіс меў двух сыноў: Дэзманда-малодшага і Гаральда[1].

Дэзманд Дос сканаў у 2006 року ва ўласнай хаце ў П’едманце (Алабама) пасьля шпіталізацыі з-за праблемаў з дыханьнем[8], у адзін дзень зь яшчэ адным узнагароджаным мэдалём Пашаны, Дэйвідам Блікам. Пахаваны на Нацыянальных могілках Чатанугі (Тэнэсі).

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Досавага жыцьця створаны дакумэнтальны фільм «Адмаўленец паводле сумленьня»[10] і мастацкі фільм «Хрыбет Нажоўкі(en)»[11].

У 1990 року адцінак 2-й аўтадарогі штату Джорджыя ў акрузе Ўолкер паміж 27-й аўтамагістральлю і 193-й аўтадарогай Джорджыі быў названы «Шашой мэдалю Пашаны Дэзманда Доса»[12]. У 2008 року дзьвюхмільны адцінак 9-й аўтадарогі штату Алабама ў П’едманце названы «Мэмарыяльнай шашой спадара Дэзманда Доса»[13].

У пачатку 1980-х рокаў у ягоны гонар была перайменаваная Лінчбурская школа, заснаваная царквой адвэнтыстаў сёмага дню[14].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Burial Set April 3 At National Cemetery For Medal Of Honor Winner Desmond Doss(анг.) Chattanoogan Праверана 31 жніўня 2016 г.
  2. ^ In Memory of Harold Edward Doss(анг.). Brown Funeral Home. Праверана 31 жніўня 2016 г.
  3. ^ Desmond T. Doss(анг.) The American Legion Desmond T. Doss Праверана 31 жніўня 2016 г.
  4. ^ Electronic Army Serial Number Merged File, ca. 1938—1946 (Enlistment Records)(анг.). The National Archives. Праверана 31 жніўня 2016 г.
  5. ^ Bethanne Kelly Patrick. Army Cpl. Desmond T. Doss(анг.) Military.com Праверана 31 жніўня 2016 г.
  6. ^ Татьяна Ноэль-Цигульская. Самый маловероятный герой (рас.) // Акцент. — 2012. — № 4.
  7. ^  Herndon, Booton The Unlikeliest Hero. — Boise, Idaho: Pacific Press Publishing Association, 1967. — 182 с. — ISBN 0-8163-2048-9
  8. ^ а б в Goldstein, Richard (25 сакавіка 2006) Desmond T. Doss, 87, Heroic War Objector, Dies(анг.). The New York Times. Праверана 31 жніўня 2016 г.
  9. ^ Doss, Desmond, Cpl(анг.) Together we served Праверана 31 жніўня 2016 г.
  10. ^ The Conscientious Objector (2004)(анг.). IMDbПраверана 31 жніўня 2016 г.
  11. ^ Hacksaw Ridge (2016)(анг.). IMDb. Праверана 31 жніўня 2016 г.
  12. ^ Walker County(анг.) // Calhoun Times, September 1, 2004 г. Праверана 31 жніўня 2016 г.
  13. ^ Doss Memorial Highway honors World War II hero(анг.) Rome news tribune Праверана 31 жніўня 2016 г.
  14. ^ History(анг.). Desmond T. Doss christian academy. Праверана 31 жніўня 2016 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  •  Doss, Frances M. Desmond Doss: Conscientious Objector. — Pacific Press Publishing Association, 2005. — ISBN 978-0-8163-2124-7
  •  Doss, Frances M. Desmond Doss: In God's care: The unlikeliest hero and Congressional Medal of Honor recipient. — The College Press, 1998.
  •  Herndon, Booton The Unlikeliest Hero: The Story of Desmond T. Doss, Conscientious Objector Who Won His Nation's Highest Military Honor. — Mountain View, California: Pacific Press Publishing Association, 2004. — ISBN 978-0-8163-2048-6
  • Marc Leepson Desmond Thomas Doss (1919—2006) // Dictionary of Virginia Biography. — Library of Virginia.
  • Marc Leepson. Wonder Man of Okinawa // Military History. — 2008. — Т. 25. — № 4.
  • Matthew Soper. Desmond Doss: A War Hero Without a Gun // Incredible People Magazine. — April 2002.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Дэзманд Доссховішча мультымэдыйных матэрыялаў