Дэвон Садлер
| Дэвон Садлер | ||
| Пазыцыя: | гульнёвы абаронца | |
| Рост: | 188 см | |
| Вага: | 95 кг | |
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзіўся: | 10 траўня 1991[1] (35 гадоў)
| |
| Альма-матэр: | ||
| Клюбы | ||
|---|---|---|
| Гады | Клюб | |
| 2010—2014 | Дэлаўэр Файтынг Блю Гэнз[d] | |
| 2014—2015 | Fulgor Omegna[d] | |
| 2015—2016 | Апалон Патры[d] | |
| 2016—2017 | Кёрменд[d] | |
| 2017 | Ясберэнь КСЕ[d] | |
| 2017—2019 | Цмокі-Менск | |
| 2019 | Макабі Рышон-ле-Цыён[d] | |
Дэвон Садлер (па-ангельску: Devon Saddler; нар. 10 траўня 1991 году, ЗША) — колішні амэрыканскі-беларускі баскетбаліст. Амплюа — абаронца. У 2017 гадодзе пачаў выступаць за «Цмокі-Менск».
Правёў 4 гады ва ўнівэрсытэце Дэлаўэра, выступаючы за баскетбольную каманду ў NCAA. У 124 матчах набіраў па 17,4 пунктаў пры 4,3 падборы і 2,7 перадачаў за 36 хвілінаў у сярэднім. Рэкардсмэн унівэрсытэцкай каманды паводле набраных пунктаў (2222) за ўсю гісторыю Дэлаўэра[2].
Ня быў абраны на драфце, таму сваю прафэсійную кар’еру пачаў у Эўропе, дзе бараніў колеры клюбаў з Італіі, потым Харватыі і Вугоршчыны. У сэзоне 2016—2017 гадоў гуляў супраць «Цмокаў» у складзе «Кэрмэнду», дзе абаронца назьбіраў 8 пунктаў, зрабіў 3 падборы і 3 перадачы, а ягоная каманда здабыла перамогу ў матчы Кубка ФІБА зь лікам 90:74[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Devon Saddler // FIBA database
- ↑ Tsmoki-Minsk lands Devon Saddler, ex JP-Auto JKSE. Eurobasket.
- ↑ Амерыканскі абаронца ўжо пазнаеміўся з камандай!. «Цмокі-Менск».