Перайсьці да зьместу

Дэбрэцэнскі ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэбрэцэнскі ўнівэрсытэт
Debreceni Egyetem
па-лацінску: Universitas Debreceniensis
Заснаваны 1538
Тып клясычны грамадзкі дасьледчыцкі
Велічыня фонду 196 млрд HUF (2020)[1]
Рэктар Zoltán Szilvássy[d][2]
Факультэтаў 14
Колькасьць пэрсаналу 6000[3]
Колькасьць студэнтаў 30 000[4]
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 47°33′11.66″ пн. ш. 21°37′17.95″ у. д. / 47.5532389° пн. ш. 21.6216528° у. д. / 47.5532389; 21.6216528Каардынаты: 47°33′11.66″ пн. ш. 21°37′17.95″ у. д. / 47.5532389° пн. ш. 21.6216528° у. д. / 47.5532389; 21.6216528
Горад Дэбрэцэн
Краіна
Кампус гарадзкі
Былыя назвы Унівэрсытэт Іштвана Цісы (1918—1949)
Унівэрсытэт Лаяша Кошута (1952—2000)
Знаходзіцца ў складзе Confederation of Open Access Repositories[d][6][7], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][8] і Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][9]
Вэб-сайт unideb.hu
Дэбрэцэнскі ўнівэрсытэт на мапе Вугоршчыны
Дэбрэцэнскі ўнівэрсытэт
Дэбрэцэнскі ўнівэрсытэт
Дэбрэцэнскі ўнівэрсытэт

Дэ́брэцэнскі ўнівэрсытэ́т (па-вугорску: Debreceni Egyetem) — унівэрсытэт (вышэйшая навучальная ўстанова) у горадзе Дэбрэцэне (Хайду-Біхар, Вугоршчына). Заснаваны ў 1912 годзе[10]. На сёньняшні дзень Дэбрэцэнскі ўнівэрсытэт — найстарэйшая ВНУ Вугоршчыны, якая працуе бязь перапынкаў у адным горадзе. Адзін з трох унівэрсытэтаў Дэбрэцэну. Гэта адзін з найбуйнейшых адукацыйных цэнтраў краіны. У Дэбрэцэнскім унівэрсытэце праводзяць навуковыя дасьледаваньні. Унівэрсытэт мае 14 факультэтаў, у тым ліку мэдычны факультэт, сельскагаспадарчую школу ды пэдагагічны каледж[11]. Унівэрсытэт забясьпечвае навучаньне па праграмах бакаляўра ды магістра. Таксама ва ўнівэрсытэце можна атрымаць ступень доктара філязофіі (анг. Doctor of Philosophy) па 73 спэцыяльнасьцях[1]. Унівэрсытэт зьяўляецца сябрам асацыяцыі эўрапейскіх унівэрсытэтаў[12]. У 2021/2022 навучальным годзе ва ўнівэрсытэце навучаліся 30 780 студэнтаў, што зьяўляецца найбольшай колькасьцю сярод унівэрсытэтаў Вугоршчыны[1].

Гісторыя Дэбрэцэнскага ўнівэрсытэту

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя ўнівэрсытэту бярэ пачатак у XVI стагодзьдзі. У 1538 годзе быў заснаваны пэдагагічны каледж Дэбрэцэну (па-вугорску: Debreceni Református Kollégium)[13]. Гэты год паказаны на эмблеме ўнівэрсытэту. Каледж напрацягу стагодзьдзяў адыгрываў важную ролю ў адукацыі Вугоршчыны. У 1912 годзе Парлямэнт Вугоршчыны прыняў Акт XXXVI, які зацьвярджаў заснаваньне Вугорскага Каралеўскага ўнівэрсытэту Дэбрэцэна зь пяцьцю факультэтамі — рэфармацкай тэалёгіі, юрыдычным, мэдычным, мастацкім, лінгвістыкі і гісторыі ды факультэтам матэматыкі і навук. Унівэрсытэт адчыніўся праз два гады — у 1914 з трыма факультэтамі. З-за Першай сусьветнай вайны заняткі пачаліся ў 1918[14]. Да 1949 году Дэбрэцэнскі ўнівэрсытэт насіў імя прэм’ер-міністра Вугоршчыны Іштвана Цісы. У 1949 са складу ўнівэрсытэту быў вылучаны мэдычны факультэт і на яго базе створаны Мэдычны ўнівэрсытэт. У тым самым годзе ў Д. у. створаны факультэт прыродазнаўча-матэматычных навук, які пачаў навучаньне фізыкаў. У 1950 тэалягічны факультэт унівэрсытэту быў пераўтвораны ў духоўную акадэмію. У 1952 годзе ўнівэрсытэту прысвоена імя Лаяша Кошута. У 1959/1960 навучальным годзе ва ўнівэрсытэце навучалася 882 студэнты, працавала 34 катэдры. У 1970/1971 нвучальным годзе Дэдрэцэнскі ўнівэрсытэт меў факультэты гуманітарных і філялягічных навук і прыродазнаўча-матэматычных навук, на якіх вучыліся больш за 2 тыс. студэнтаў і працавалі 277 выкладчыкаў[15].

1 студзеня 2000 каледжы і ўнівэрсытэты, якія існавалі ў мэд’е Хайду-Біхар, былі аб’яднаныя. Такім чынам, у склад Дэбрэцэнскага ўнівэрсытэту ўвайшлі Сельскагаспадарчы ўнівэрсытэт, Унівэрсытэт Лаяша Кошута і Мэдычны ўнівэрсытэт. Агулам ва ўнівэрсытэце стала пяць факультэтаў, якія забясьпечвалі адукацыю на ўзроўні ўнівэрсытэту і тры каледжы.

Ад 1916 ва ўнівэрсытэце працуе бібліятэка. Яе фонды налічваюць 6 млн тамоў. Гэта другая паводле велічыні бібліятэка Вугоршчыны. Разьмяшчаецца ў асобным будынку, на сьцяне якога разьмешчаная дошка зь імёнамі вядомых людзей[16].

Будынак калегіюма быў пабудаваны ў 1800-я — 1810-я (архітэктар Міхай Пэчы, вуг. Péchy Mihály). Галоўны будынак пабудаваны ў 1932[17] (арх. Флорыш Корб вуг. Flóris Korb).

У Дэбрэцэнскім унівэрсытэце працуюць 14 факультэтаў: факультэт сельскагаспадарчых і харчовых навук і экалягічнага мэнэджмэнту, факультэт даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі, стаматалягічны факультэт, факультэт эканомікі і бізнэс-мэнэджмэнту, тэхнічны факультэт, факультэт біямэдычных навук, гуманітарны факультэт, факультэт інфармацыйных тэхналёгій, юрыдычны факультэт, мэдычны факультэт, музычны факультэт, фармацэўтычны факультэт, факультэт грамадзкага здароўя ды факультэт навукі і тэхналёгіі. Адчыненыя дактараты па 24 спэцыяльнасьцях, у тым ліку па жывёлагадоўлі, расьлінаводзтве, амэрыканістыцы і ангельскай мове, інфармацыйных тэхналёгіях, біямэдычных навуках, фармацэўтычных навуках, малекулярнай мэдыцыне, малекулярнай біялёгіі і імуналёгіі, нэўралёгіі, клінічнай мэдыцыне, клінічнай імуналёгіі і алергалёгіі, гематалёгіі, стаматалёгіі, біялёгіі і ахове навакольнага асяродзьдзя, хіміі, геафізыцы, матэматыцы і кампутаных тэхналёгіях, фізыцы, бізнэс мэнэджмэнце, юрыспрудэнцыі, ды грамадзкіх навуках[18].

Часопісы, якія выдаюцца ўнівэрсытэтам

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ва ўнівэрсытэце выдаваліся навуковыя часопісы «Acta Universitatis Debreceniensis de Ludovico Kossuth nominatae» (1954—1961, ад 1962 выданьне выходзіць у сэрыях); «Acta geographica ac geologica et meteorologica Debrecina» (1974—1991; ад 1964 да 1974 пад назвай «Acta Universitatis Debreceniensis de Ludovico Jossuth nominatae. Geographica, geologica et meteorologica»), «Acta Debreceniensis de Ludovico Kossuth nominarae. Ser. Historica. Egyetemes tortenetu tanulmanyok» (ад 1966), «Acta Debreceniensis de Ludovico Kossuth nominarae. Ser. Historica. Magyar torteneti tanulmanyok» (ад 1967), «Acta biologica Debrecina» (ад 1962), «Acta Universitatis Debreceniensis de Ludovico Kossuth nominatae. Ser.4, Physica et chimica» (1962—1991), «Acta paedadogiga Debrecina» (ад 1963).

Навучаньне замежных студэнтаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1987 годзе Дэбрэцэнскі ўнівэрсытэт пачаў ажыцьцяўляць прыём абітурыентаў любой нацыянальнасьці, якія маюць сярэднюю адукацыю. Навучаньне для замежных студэнтаў платнае. У 2004/2005 навучальным годзе сума за навучаньне складала ад 2600 да 8000 даляраў ЗША за год (у залежнасьці ад спэцыяльнасьці)[19]. Ёсьць магчымасьць атрымаць матэрыяльную дапамогу ў форме ўрадавых стыпэндый. У 2006 годзе навучаньне ажыцьцяўлялася толькі па-вугорску; замежныя абітурыенты павінны мець афіцыйнае сьведчаньне пра веданьне вугорскай мовы. На сёньняшні дзень адукацыя для замежных студэнтаў ажыцьцяўляецца па 49 спэцыяльнасьцях на замежных мовах. Ва ўнівэрытэце навучаюцца 6576 студэнтаў з замежжа (найбольшая колькасьць сярод унівэрсытэтаў Вугорчыны)[1].

Сярод выпускнікоў Дэбрэцэнскага ўнівэрсытэту фізык Шандар Салай (1909—1987), пісьменьніца Магда Сабо (1917—2007), біёляг Міклаш Удвардзі (1919—1998), матэматык Альфрэд Рэньі (1921—1970), філёзаф Імрэ Лакаташ (1922—1974), палітык Лаяш Фюр (1930—2013) ды іншыя.

Дэбрэцэнскі ўнівэрсытэт у рэйтынгах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбрэцэнскі ўнівэрсытэт уваходзіць у лік 500 найлепшых унівэрсытэтаў сьвету[20], паводле рэйтынгу QS World University Rankings 2025, ён займае 574 месца сярод усіх унівэрсытэтаў сьвету[21]. Паводле рэйтынгу Europe University Rankings - Eastern Europe, унівэрсытэт займае 9 месца[21]. Паводле рэйтынгу Webometrics, Дэбрэцэнскі ўнівэрсытэт займае трэцяе месца ў Вугоршчыне[22]

  1. ^ а б в г Minden a számok tükrében (вуг.). DEBRECENI EGYETEM (4 кастрычніка 2021).
  2. ^ http://www.dehir.hu/debrecen/ader-is-rabolintott-szilvassy-zoltan-a-debreceni-egyetem-uj-rektora/2013/06/14/
  3. ^ University Media (анг.). University of Debrecen. Праверана 27 верасьня 2023 г.
  4. ^ UNIVERSITY OF DEBRECEN (анг.) Праверана 17 кастрчніка 2024 г.
  5. ^ Каталёг часопісаў у адкрытым доступе — 2003.
  6. ^ https://web.archive.org/web/20190714135243/https://www.coar-repositories.org/community/members-and-partners-by-country/
  7. ^ https://web.archive.org/web/20240131234035/https://www.coar-repositories.org/members/
  8. ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
  9. ^ https://web.archive.org/web/20231109092552/https://coara.eu/coalition/membership/
  10. ^ Дебрецен // Britannica. Настольная энциклопедия [самый полный настольный справочник: перевод с английского / главный редактор Т. Папас]. — М.: Астрель; Тверь: АСТ, 2006. — С. 555. — ISBN 5-17-013795-8
  11. ^ Дэбрэцэн. Encyclopædia Britannica, Inc.. Праверана 21 сакавіка 2017 г.
  12. ^ EUA Members Directory (анг.) Праверана 21 красавіка 2017 г.
  13. ^ Гісторыя Дэбрэцэнскага ўнівэрсытэту Праверана 21 сакавіка 2017 г.
  14. ^ Új magyar lexikon / [szerkesztő bizottság: Berei Andor [et al.] ; szerkesztette az Akadémiai Kiadó Lexikonszerkesztősége. – [8. kiad.]. — Budapest: Akadémiai Kiadó, 1962. — Т. 4 K-Me. — P. 219.
  15. ^ Дебреценский университет // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  16. ^ Достопримечательности Венгрии [перевод с венгерского / авторы Дюла Бедеч [и др.]. — Мишкольц: Well-Press, 2006. — С. 522. — ISBN 963-9490-51-2
  17. ^ Дебрецен // Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель Науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред. С. Л. Кравец. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2007. — Т. 8. Григорьев - Динамика. — С. 404. — ISBN 978-5-85270-338-5
  18. ^ PhD/Doctoral programs (анг.) Праверана 24 красавіка 2017 г.
  19. ^ Study abroad, 2004-2005 Etudes a l'etranger, 2004-2005 / Coordinator: Karina Pires; UNESCO Education Sector. — Paris: UNESCO, 2003. — С. 297. — (Study abroad ; 32). — 10 000 ас. — ISBN 92-3-003888-1
  20. ^ Zoltán Szilvássy (18 жніўня 2021) Welcome Message (анг.). University of Debrecen.
  21. ^ а б University of Debrecen (анг.). Top Universities. Праверана 17 кастрычніка 2024 г.
  22. ^ Hungary (анг.). Ranking Web of Universities. Праверана 17 кастрычніка 2024 г.
  • Дебреценский университет // Большая энциклопедия: В 62 томах. — М.: ТЕРРА, 2006. — Т. 14. — С. 408. — ISBN 5-273-00432-2
  • Потапенко, Н. Обучение за рубежом : справочник. — Москва: МНЕМО, 2006.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]