Перайсьці да зьместу

Мінскія магілы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алея да Мінскіх магіл

Мінскія магілы (па-кітайску: 明十三陵, míng shísān líng) — месца пахаваньня кітайскіх імпэратараў дынастыі Мін у 50 кілямэтрох ад Пэкіна каля падножжа гары Цяньшоў (天寿山). На Мінскіх магілах пахаваныя 13 з 16 імпэратараў дынастыі Мін.

Будаўніцтва манумэнта распачалося пры імпэратары Юнлэ ў 1409 годзе, па загаду якога быў таксама ўзьведзены Забаронены горад у Пэкіне. Да сьмерці сваёй жонкі імпэратар абраў гэтыя мясьціны для будаўніцтва свайго маўзалея Чанлін. Чанлін зьяўляецца самым вялікім з магільных манумэнтаў Мінскіх магілаў і лічыцца самым імпазантным месцам пахаваньня імпэратараў у кітайскай гісторыі. Будаўніцтва манумэнтальнага комплекса было скончана ў 1427 годзе. Да заняпаду Мінскай дынастыі ў 1644 годзе на Мінскіх магілах былі пахаваныя 13 імпэратараў дынастыі Мін. Акрамя імператарскіх магіл, на тэрыторыі манумэнта знаходзяцца сем магілаў імпэратарскіх наложніцаў і адна магіла еўнуха.

Магіла Імператар
Цулін 祖陵 zuling
Хуанлін 皇陵 huangling
Сяолін 孝陵 xiaoling
Чанлін 长陵 changling 朱棣
Сяньлін 献陵 xianling
Цзінлін 景陵 jingling
Юйлін 裕陵 yuling
Цзінцілін 景帝陵 jingdiling
Маолін 茂陵 maoling
Тайлін 泰陵 tailing
Сяньлін 显陵 xianling
Канлін 康陵 kangling
Юнлін 永陵 yongling
Джаолін 昭陵 zhaoling
Дынлін 定陵 dingling
Цінлін 庆陵 qingling
Дэлін 德陵 deling
Сылін 思陵 siling

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мінскія магілысховішча мультымэдыйных матэрыялаў