Дуплекс (фільм)
Дуплекс | |
па-ангельску: Duplex | |
Жанр | кінакамэдыя |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Грэг Гайдэн[d] |
Вытворчасьць | Flower Films[d], Red Hour Productions[d], FilmColony[d] і Miramax[d] |
Распаўсюд | Miramax[d] і Netflix |
Дата выхаду | 2003, 1 ліпеня 2004[2] і 26 верасьня 2003 |
Працягласьць | 89 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 40 000 000 $ |
Прыбытак | 19 322 135 $[3] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Ду́плекс» (па-ангельску: Duplex) — амэрыканскі камэдыйны фільм 2003 году. Рэжысэрам фільму быў Дэні Дэвіта, а сцэнар да кінастужкі напісаў Лары Дойл. Ролі выканалі Бэн Стылер, Дру Бэрымар, Айлін Эсэл, Гарві Файрстын, Робэрт Ўісдам, Джастын Тэру і Джэймз Рэмар[4].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маладая прафэсійная пара зь Нью-Ёрку Алекс Роўз (Бэн Стылер) і Нэнсі Кендрыкс (Дру Бэрымар) шукаюць дом сваёй мары. Нарэшце, як яны мяркуюць, яны знаходзяць ідэальны дуплекс у Брукліне з карычневага каменьня. Аднак гэты дом мае адзін недахоп, то бок місіс Конэлі (Айлін Эсэл), старая ірляндзкая дама, якая жыве на другім паверсе і здымае там кватэрку. Мяркуючы, што яна нядоўга яшчэ пражыве, сужынцы купляюць кватэру.
Аднак неўзабаве яны выяўляюць, што місіс Конэлі бадзёрая жанчына, якой падабаецца штодня глядзець тэлевізар і рэпэтаваць з духавым аркестрам. Літаратар Алекс мусіць скончыць сваю апошнюю кнігу ў найбліжэйшы тэрмін. Тым ня менш, яму штодня ўсьцяж перашкаджае місіс Конэлі, якая просіць Алекс у чым-небудзь ёй дапамагчы. Бачачы як блага ўплывае старая жанчына на новых гаспадароў, яны спрабуюць прымусіць яе зьехаць у іншае месца, але яна адмаўляецца. Алекс і Нэнсі спрабуюць паскардзіцца на тое, што яна шуміць, але выяўляюць, што яна ўжо пасьпела была зьвярнуцца ў паліцыю і падала на іх абвінавачаньне ў дамаганьнях. Паліцыянт Дэн (Робэрт Ўісдам) стае на бок паджылай дамы. Нэнсі губляе працу, а Алекс прамінае свае тэрміны напісаньня кнігі праз выбрыкі бабулькі. Сужэнцы апынуліся ў пастцы адзін на адзін зь місіс Конэлі, і ім няма куды пайсьці. Іхны гнеў ператвараецца ў фантазію аб забойстве, калі яны вынаходзяць спосабы пазбавіцца ад сваёй суседкі. Празь мірныя спробы і ўзлом пара не дае рады, таму яны наймаюць забойцу Чыка (Джэймз Рэмар), які мусіць забіць старую жанчыну. Алекс і Нэнсі прадаюць амаль усё, што маюць, каб заплаціць кілеру, але спроба не дае выніку. Сужэнцы вымушаныя прасіць рыелтара прадаць іхны дом зь вялікай зьніжкай.
Пазьней выяўляецца, што рыелтар (Гарві Файрстын), старая жанчына і паліцыянт ёсьць ашуканцамі. Яны ўжо шмат гадоў ладзяць афэру, згодна зь якой нерухомасьць прадаецца наіўным маладым людзям, які як можа замінае місіс Конэлі, прымушаючы іх зьехаць. Нарэшце, яна імітуе ўласную сьмерць, каб гаспадары аніколі ані пра што не западозрылі, і, такім чынам, уся тройца жыве з камісійных ад продажу наступных анічога не падазравалых жыхароў. Місіс Конэлі прызнаецца сваім супольнікам, што ёй, насамрэч, спадабаліся Алекс і Нэнсі, і яна зычыць ім усяго добра. Тым часам Алекс і Нэнсі пераехалі ў Бронкс. Скарыстаўшы свой нядобры досьвед жыцьця у Брукліне, мужчына выдае кнігу «Дуплекс», якая стала сапраўдным бэстсэлерам.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На Rotten Tomatoes адсотак ухваленьня фільму сягае 35%. На Metacritic фільм мае сярэднеўзважаных 50 балаў з 100 магчымых. Роджэр Эбэрт надаў фільму дзьве зоркі з чатырох магчымых ды адзначыў, што схемы забойства місіс Конэлі не выклікаюць таго сьмеху, які мусіць, бо, здаецца, што б яна ані рабіла, яна ўсё адно здаецца мілоснай бабулькай. На думку Эбэрта «Дуплекс» спрабуе надаць нам эмоцыі, якія мы не адчуваем, бо дакладна, ня можам атаясаміць сябе з Алексам і Нэнсі, таму мы ня можам верым у гэтыя занадта шматлікія прыдумкі і недастаткова праўдападобныя рэчы[5].
За гэты фільм Дру Бэрымар атрымала намінацыю на Залатую маліну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ http://www.kinokalender.com/film4673_der-appartement-schreck.html
- ^ boxofficemojo.com
- ^ «Our House Film Review» View Birmingham.
- ^ Roger Ebert (26.09.2003). «Duplex Movie Review and Film Summary (2003)». Chicago Sun-Times.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дуплекс (анг.) на сайце IMDb
- Дуплекс на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Дуплекс на Metacritic