Перайсьці да зьместу

Друмліны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Друмліны

Друмліны (ад ірл. droimnín, літ. «маленькі грэбень») — прадаўгаватыя ўзгоркі абцякальнай эліптычнай формы з матэрыялу пераважна асноўнай марэны. Друмліны разьмешчаны групамі ў раёнах распаўсюджваньня плейстацэнавых покрыўных ледавікоў; утвараюць друмлінавы ляндшафт.

Доўгай восьсю друмліны выцягнутыя ў кірунку руху лёду; тупым, больш стромкім і высокім канцом, зьвернутыя ў процілеглы бок. Вышыня друмлінаў складае 5-45 м, шырыня — 150—400 м, даўжыня — ад некалькіх сотняў мэтраў да 2,5 км.