Перайсьці да зьместу

Другі агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Гайнаўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Другі агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Гайнаўцы
Даведка
СкаротГайнаўскі ліцэй
Дата ўтварэньня1 верасьня 1949 (75 гадоў таму)
Дзейнічае ў месцахГайнаўка
Зьвязаныя службыГайнаўскі аддзел БГКТ
Старонка ў сецівеbialorushajnowka.pl
Колішняя назваПачатковая школа і агульнаадукацыйны ліцэй зь беларускай мовай навучаньня ў Гайнаўцы

Другі агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Гайнаўцы (па-польску: Liceum Ogólnokształcące z Dodatkową Nauką Języka Białoruskiego w Hajnówce) — адна з школ у Польшчы ў мястэчка (Гайнаўка), дзе вывучаюць беларускую мову як дадатковы прадмет[1].

Гісторыя школы пачалася ў 1949 годзе. Яна атрымала назву «Пачатковая школа і агульнаадукацыйны ліцэй зь беларускай мовай навучаньня ў Гайнаўцы»[2].

З 1993 году школа выкарыстоўвае новы аб’ект[2].

Сьпіс дырэктараў школы і ліцэю:

  • Васіль Ліцьвінчук[a] – 1949–1950
  • Сяргей Сарока[b] – 1950–1957
  • Анастасься Тропак[c] – 1957–1968
  • Аляксандар Іванюк[d] – 1968–1971 i 1981–1991
  • Уладзімер Сьцепанюк[e] – 1971–1981
  • Базыль Дуброўскі[f] – 1991–1992
  • Яўген Сачко[g] – 1992–2017
  • Ігар Лукашук[h] – 2017-[2].

Вядомыя выпускнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Міхал Андрасюк (нар. 1959) — пісьменьнік, журналіст, актыўны дзеяч беларускай меншасьці ў Польшчы.
  • Яўген Вапа (нар. 1965) — беларускі грамадзкі дзеяч у Польшчы
  • Кацярына Бонда (нар. 1977) — польская пісьменьніца
  1. ^ Па-польску: Bazyli Litwińczuk.
  2. ^ Па-польску: Sergiusz Soroka.
  3. ^ Па-польску: Anastazja Tropak.
  4. ^ Па-польску: Aleksander Iwaniuk.
  5. ^ Па-польску: Włodzimierz Stepaniuk.
  6. ^ Па-польску: Bazyli Dąbrowski.
  7. ^ Па-польску: Eugeniusz Saczko.
  8. ^ Па-польску: Igor Łukaszuk.