Торунскі мір 1466 году
Выгляд
(Перанакіравана з «Другі Торунскі мір»)
Другі Торунскі мір | |
Пераплёт дамовы зь пячаткамі. | |
Тып дамовы | Міжнародная дамова |
---|---|
Падпісаная | 9 кастрычніка 1466 году |
· месца | Торунь |
Бакі | Тэўтонскі ордэн (Людвіг фон Эрліхсгаўзэн) Каралеўства Польскае (Казімер Ягелончык) |
Мова | лацінская |
Другі́ То́рунскі мір — мірная дамова паміж Тэўтонскім ордэнам і Каралеўствам Польскім, падпісаная 19 кастрычніка 1466 году ў горадзе Торунь. Дамовай была завершаная Трынаццацігадовая вайна 1454—1466 гадоў, якая пачалася з паўстаньня Прускай канфэдэрацыі супраць крыжацкай улады.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дамова ўяўляе зь сябе сшытак з 3 пэргамэнтных аркушаў (12 старонак) памерам 456×296 мм. Дамова складзеная на лацінскай мове і прыважаная 55 пячаткамі. Утрымлівае ўласнаручны подпіс і натарыяльныя знакі папскага легата Рудольфа Рудэсхаймскага, а таксама подпісы публічных натарыюсаў: Яна Эвіх дэ Атэндорна і Станіслава Франка.[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Drugi Pokój Toruński ustanowiony dnia 19 X 1466 roku(недаступная спасылка) (пол.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лічбавая копія арыгінальнай дамовы ў высокім разрозьненьні
- Апісаньне дамовы(недаступная спасылка) (пол.)
- Пячаці на дакумэнце торунскага трактату ад 19 кастрычніка 1466 году(недаступная спасылка) (пол.)
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |