Дробня
Выгляд
| Дробня | |
Рака Дробня | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | возера Баторына |
| Вусьце | возера Мястра |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Мядзельскі раён |
| Даўжыня | 1,4 км |
Дро́бня — невялікая рака ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі.
Дробня выцякае з возера Баторына і злучае яго з возерам Мястра. Знаходзіцца пераважна ў гарадзкіх межах Мядзелу.
Былая назва Дробні — Баторынская ручаіна.
Даўжыня ракі складае 1,4 км, шырыня 8—10 мэтраў. Берагі парослыя трысьцём, каля вытоку з Баторына і пры ўпадзеньні ў Мястра — забалочаныя.