Перайсьці да зьместу

Драўляныя цацкі Харвацкага Загор’я

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Драўляны конік

Драўляныя цацкі Харвацкага Загор’я (па-харвацку: Drvene igračke Hrvatskog zagorja) — традыцыйны харвацкі прадукт, які паўстаў у XIX стагодзьдзі ў Загор’і.

Вытворчасьць цацак пачалася і застаецца дасюль у вёсках вакол мястэчак Марыя Бістрыца і Горна Стубіца. Вырабляюцца каля 50 мадэляў цацак, такіх як дудкі, ляскоткі (птушак з коламі, якія штурхаюць на палачцы), тамбура, драўляныя жывёлы (зазвычай коні), сьвістулькі, аўтамабілі, грузавікі, цягнікі, самалёты, дзіцячая мэбля для лялек і гэтак далей.

Цацкі характарызуюцца тым, што яны вырабляюцца ўручную мужчынамі, а фарбуюцца ў асноўным жанчынамі. Не існуе ніколі дзьвюх зусім аднолькавых цацак, бо кожная зь іх робіцца ўручную[1]. Цацкі ствараюцца зь мясцовых дрэваў: вярбы, клёну, буку і ліпы. Дрэва сьсякаюць, сушаць, рэжуць і прыдаюць форму з дапамогай драўляных або кардонных шаблёнаў. Найбольш распаўсюджаныя колеры цацак: чырвоны, сіні, белы і чорны. Упрыгожваюцца кветкавымі і геамэтрычнымі ўзорамі. Прыёмы вытворчасьці перадаваліся ў сем’ях з пакаленьня ў пакаленьне і захаваліся да цяперашняга часу.

Цацкі прадаюцца на кірмашах, падчас рэлігійных сьвят, а таксама ў самым вялікім храме ў Марыі Бістрыцы. Таксама цацкі захоўваюцца ў музэях. Уключаны ў сьпіс ахоўных аб’ектаў нематэрыяльнай спадчыны Рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі і, з 2009 году ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО[2][3].