Вісконці
Выгляд
(Перанакіравана з «Дом Вісконці»)
Віско́нці (па-італьянску: Visconti) — прозьвішча дзьвюх славутых шляхецкіх дынастыяў у сярэднявечнай Італіі. Першая зь іх паўстала ў Пізе ў сярэдзіне XII стагодзьдзя, пазьней зрабіўшыся ўладарамі Гальлюры на Сардыніі. Іншая дынастыя была ўладарамі Міляну ў 1277—1447 роках. Пэўных роднасных сувязяў між дынастыямі ня выяўлена.
Пізанска-сардынскія Вісконці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лямбэрта Вісконці (1207—1225)
- Убальда Гальлюрскі (1225—1238)
- Джаваньні Вісконці Гальлюрскі (1238—1275)
- Ніна Вісконці (1275—1298)
- Джавана Гальлюрская (1298—1308), зводная сястра Ацонэ Вісконці
Мілянскія Вісконці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Атонэ Вісконці (1277—1294), мілянскі арцыбіскуп
- Матэа I Вісконці (1294—1302; 1311—1322)
- Галеаца I Вісконці (1322—1327)
- Ацонэ Вісконці (1329—1339)
- Люкіна I Вісконці (1339—1349)
- Джаваньні Вісконці (1349—1354), мілянскі арцыбіскуп
- Бэрнаба Вісконці (1354—1385)
- Галеаца II Вісконці (1354—1378)
- Матэа II Вісконці (1354—1355)
- Джан Галеаца Вісконці (1378—1402)
- Джаваньні Марыя Вісконці (1402—1412)
- Філіпа Марыя Вісконці (1412—1447)
- Б’янка Марыя Вісконці (пашлюбілася з Франчэскам I Сфорцам)
Славутыя прадстаўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рыгор X (1210—1276) — рымскі папа, пры нараджэньні Тэабальда Вісконці.
- Люкіна Вісконці (1906—1976) — рэжысэр тэатру і кіно.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вісконці — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў