Перайсьці да зьместу

Сфорцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сфорца»)
Сфорцы
Герб роду Сфорцаў
Тытул герцагі Міляну
Краіна паходжаньня Італія
Першы з роду Муцыё Атэндоля
Апошні з роду Франчэска II (1535)
Адгалінаваньні ад роду Пазашлюбныя
  • Сфорца-Пэсара (згас у 1519)
  • Сфорца-Каціньёля (згас у 1624)
  • Сфорца-Чэзарыні

Сфо́рцы — кіроўны род у рэнэсансавай Італіі, герцагі мілянскія.

Алегорыя на герб Сфорцаў (1469)

Дынастыя была заснаваная Муцыё Атэндолям (1369—1424), празваным Сфорцам (ад італ. sforzare — уплываць, напружваць), кандацьера з Раманьі, які служыў Анжуйскім каралям Нэапалю. Ягоны сын Франчэска I Сфорца кіраваў Мілянам першую палову рэнэсансавай эры, пераняўшы тытул герцага Міляну ад згаслага роду Вісконці ў 1447 року.

Пад уладаю Сфорцаў места-дзяржава расквітнела і пашырыла свае ўладаньні.

Выбітныя прадстаўнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Імя Партрэт Дачыненьне да роду Сфорцаў
Муцыё Атэндоля Заснавальнік роду
Франчэска I Сфорца Сын Муцыё, першы кіраўнік Міляну са Сфорцаў
Б’янка Марыя Вісконці Жонка Франчэска Сфорцы
Галеаца Марыя Сфорца Сын Франчэска Сфорцы і Б’янкі Марыі Вісконці, герцаг Міляну
Джан Галеаца Сфорца Сын Галеаца Марыі Сфорцы
Бона Сфорца Дачка Джана Галеаца Сфорцы, каралева польская і вялікая княгіня літоўская
Б’янка Марыя Сфорца Дачка Галеаца Марыі Сфорцы і
імпэратрыца Сьвятой Рымскай імпэрыі, жонка Максімільяна I
Ганна Сфорца Дачка Галеаца Марыі Сфорцы, жонка Альфонсы I д’Эстэ
Катарына Сфорца Пазашлюбная дачка Галеаца Марыі Сфорцы
Людавіка Сфорца Сын Франчэска Сфорцы і Б’янкі Марыі Вісконці, герцаг Міляну
Бэатрычэ д’Эстэ Жонка Людавіка Сфорцы
Максімільян Сфорца Сын Людавіка Сфорцы, герцаг Міляну
Франчэска II Сфорца Сын Людавіка Сфорцы, герцаг Міляну
Джаваньні Паоля I Сфорца Пазашлюбны сын Людавіка Сфорцы, першы маркіз Караваджа
Радавод Сфорцаў