Перайсьці да зьместу

Дом, які танчыць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Будынак
Дом які танчыць
Tančící dům
КраінаЧэхія
ГорадПрага
АдрасRašínovo nábřeží[d] (80)
Каардынаты50°04′31,88″ пн. ш. 14°24′50,43″ у. д.HGЯO
Архітэктурны стыльдэканструктывізм
Аўтар праектуVlado Milunić[d] і Фрэнк Гейры[d]
Дата заснаваньня1996
Будаваньне19941996 гады
Сайтtadu.cz
Дом які танчыць на мапе Чэхіі
Дом які танчыць
Дом які танчыць
Дом які танчыць
Дом які танчыць на Вікісховішчы

Дом, які танчыць у Празе (па-чэску: Tančící dům) — дзьве цыліндрычныя часткі будынка ў стылі дэканструктывізму, у жарт званыя «Джынджэр і Фрэд». Як і многія дэканструктывісцкія збудаваньні, яскрава кантрастуе з суседнім суцэльным архітэктурным комплексам памежжа XIX—XX стагодзьдзяў.

Дом знаходзіцца ў раёне Прага 2, на рагу Рэславай вуліцы і набярэжнай. Аўтары праекту — харвацкі архітэктар Улада Мілуніч і канадзкі архітэктар Фрэнк Геры. Будаўніцтва вялося з 1994 па 1996 гады. За будаўніцтвам наглядаў асабіста Вацлаў Гавэл.

Будынак уяўляе сабой офісны цэнтар, у якім знаходзяцца некалькі міжнародных кампаніяў. На даху знаходзіцца француская рэстарацыя зь відам на Прагу.

Гісторыя будынка

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дом, які танчыць, быў пабудаваны на месцы разбуранага падчас бамбардаваньня Прагі амэрыканскай авіяцыяй будынка, пабудаванага ў стылі неаклясыцызму ў канцы XIX стагодзьдзя. Ідэя будаўніцтва новага будынка на месцы руін, які псаваў твар гораду ажно да 1960-х належыць Вацлаву Гавэлу, які на працягу многіх год жыў па-суседзтву.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дом, які танчыцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў