Дніпрова Чайка
Дніпрова Чайка | |
укр. Дніпрова Чайка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | укр. Людмила Олексіївна Василевська-Березіна |
Псэўданімы | Дніпрова Чайка |
Нарадзілася | 20 кастрычніка 1861[1] |
Памерла | 13 сакавіка 1927[2] (65 гадоў) |
Пахаваная | |
Сужэнец | Feofan Vasylevskyj[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1885-1927 |
Мова | украінская мова |
Дэбют | 1885 |
Значныя творы | «Морські малюнки» |
Дніпро́ва Ча́йка (па-ўкраінску: Дніпрова Чайка; сапр. Людміла Аляксееўна Васілеўская; 1 лістапада 1861, вёска Зялёны Яр, Хэрсонская губэрня, Расейская імпэрыя — 13 сакавіка 1927, Гэрманіўка, Кіеўская вобласьць, УССР, СССР) — украінская пісьменьніца, паэтка і перакладніца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў сяле Карлаўка Ананьеўскага павету Хэрсонскай губэрні (цяпер сяло Зялёны Яр Даманаўскага раёну Мікалаеўскай вобласьці) у сям’і сьвятара. Дзяцінства і юнацтва правяла на поўдні Ўкраіны. Пасьля заканчэньня Адэскай гімназіі ў 1879 годзе пачала пэдагагічную дзейнасьць прыватнай настаўніцай, працуючы ў сельскіх школах Хэрсонскай губэрні[3].
У 1885 годзе Дніпрова Чайка пераехала ў Хэрсон, куды быў накіраваны ейны муж Фэафан Васілеўскі, які займаў пасаду губэрнскага статыстыка. Тут яна таксама піша вершы, апавяданьні, лібрэта для дзіцячых опэраў.[4]
У 1909 г. пісьменьніца захварэла і паехала лячыцца ў Адэсу, дзе прабыла да 1911 г. Неўзабаве Дніпрова Чайка цяжка захварэла. Пісаць яна змагла толькі на працягу 1918—1920 гг.[5]
Дніпрова Чайка памерла 13 сакавіка 1927 году ў Гэрманіўцы на Кіеўшчыне. Пахаваная ў Кіеве на Байковых могілках[6].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Майстарка інтымнай і грамадзянскай лірыкі. Аўтарка рытмізаваных лірычных мініяцюраў, адметных сацыяльнай сымболікай, рамантычным патасам і філязофскім роздумам пра сэнс жыцьця: «Дзяўчына-чайка» (1892), «Скала» (1893), «Буравесьнік» (1900), «Плаўні гараць» (1902). Побыт украінскай інтэлігенцыі і сялянства адлюстраваны ў апавяданьнях «Знахарка» (1885), «Крыжанос» (1896), «У школе» (1909)[7].
Вядомая як зьбіральніца фальклёру, перакладніца з расейскай і швэдзкай моваў[8].
З 1887 г. пісьменьніца друкуецца пераважна ў пэрыядычным друку Заходняй Украіны (альманах «Перший вінок», часопісы «Дзвінок», «Правда», «Зоря»), выдае сэрыю «Морські малюнки». Асаблівую цікавасбць сучасьнікаў і найвышэйшую ацэнку крытыкі выклікала паэзія ў прозе («Марскія малюнкі», «Цені няствораных істотаў», «Дзьве птушкі», «Сэрца мора», «Таполя», «Хваля»)[9].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Твори, кн. 1-2. К., 1919-20.
- Твори, т. 1-2. Х., 1931.
- Твори. К., 1960.
- Вірші. В кн.: Тридцять українських поетес. К., 1968.
- Народні пісні з голосу Дніпрової Чайки та в її записах. К., 1974.
- Вибрані твори. К., 1987.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Dniprova Chaika — Інтэрнэт-энцыкляпэдыя Ўкраіны.
- ^ Днипрова Чайка // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Г. П. Герасимова. Дніпрова Чайка // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2004. — Т. 2: Г — Д. — С. 408.
- ^ Я. Ю. Голобородько. Дніпрова Чайка // Енциклопедія сучасної України / ред. кол.: І. М. Дзюба [та ін.]; НАН України, НТШ. — К.: Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2001-2022.
- ^ Іван Немченко «Пропагувала українство, як могла». (Літературна й просвітницька діяльність Дніпрової Чайки), https://prosvilib.at.ua/index/istprkh_1_09/0-129#chajka
- ^ Я. Ю. Голобородько. Дніпрова Чайка // Енциклопедія сучасної України / ред. кол.: І. М. Дзюба [та ін.]; НАН України, НТШ. — К.: Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2001-2022.
- ^ Дніпрова Чайка. Твори. Кн. 1 / Дніпрова Чайка. — Київ: Вид. Т-во «Дзвін», 1919. — 126, 2 с.
- ^ Г. П. Герасимова. Дніпрова Чайка // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2004. — Т. 2 : Г — Д. — С. 408.
- ^ Чайка Дніпрова. «Самоцвіти». YouTube. СЛОВО: аудіобібліотека української літератури. 30 жовтня 2021, https://www.youtube.com/watch?v=0h-O2PlSwts&ab_channel=%D0%A1%D0%9B%D0%9E%D0%92%D0%9E%3A%D0%B0%D1%83%D0%B4%D1%96%D0%BE%D0%B1%D1%96%D0%B1%D0%BB%D1%96%D0%BE%D1%82%D0%B5%D0%BA%D0%B0%D1%83%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%97%D0%BD%D1%81%D1%8C%D0%BA%D0%BE%D1%97%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B8