Зьдзецелка
Выгляд
(Перанакіравана з «Дзятлаўка (рака)»)
| Зьдзецелка лац. Ździeciełka | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Юравічаў |
| Вусьце | Моўчадзь |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Дзятлаўскі раён |
| Даўжыня | 26 км |
| Плошча басэйну | 151 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 2,1‰ |
Зьдзецелка — рака ў Беларусі, левы прыток Моўчадзі (басэйн Нёману). Цячэ ў Зьдзецельскім раёне Гарадзенскае вобласьці. Даўжыня 26 км. Плошча вадазбору 151 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1%.
На рацэ стаіць места Зьдзецел.
Пачынаецца каля вёскі Юравічаў, у межах Наваградзкага ўзвышша, упадае ў Гезгальскае вадасховішча (на рацэ Моўчадзі) на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Гезгалаў. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча[1].
Іншыя назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Іншыя назвы ракі:
- Памара́йка;
- Дзя́тлаўка;
- Дзя́нцелка;
- Зі́тала;
У гістарычных крыніцах
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У дакумэнце XVI ст. пішацца пра вёску Засецьце, побач зь якой знаходзіўся «застенокь … сеножатный надь рекою Здетелкою обаполъ реки, которого есть волока целая съ полемъ и сь кустовьемъ».[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 144.
- ↑ Русаў П. Паходжанне назвы «Дзятлава» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. — Мн.: Універсітэцкае, 1997.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1