Дзюгонь
Дзюгонь | |
Самка дзюгоня зь дзіцыянём | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Сырэны |
Сямейства | Дзюгоневыя |
Род | Дзюгоні |
Від | Дзюгонь |
Бінамінальная намэнклятура | |
Dugong dugon (Statius Müller, 1776) | |
Арэал | |
Арэал | |
Дзюгонь (Dugong dugon) — водны сысун сямейства дзюгоневых атрада сырэнаў; адзіны від.
Даўжыня цела 2,5-3,2 м (да 5,8 у самцоў), маса да 170 кг. Тулава верацёнападобнае. Сьпіна зеленаватая, шаравата-бураватая або чарнаватая, бруха ружаватае або белаватае. Хваставы плаўніх двухлопасьцевы, гарызантальны. Галава невялікая, маларухомая. У кожнай сківіцы 1 пара разцоў і 2 пары карэнных зубоў. У самцоў верхнія разцы ператварыліся ў біўні даўжынёю 20-25 см.
Жыве ў Індыйскім і заходняй частцы Ціхага акіяна, каля берагоў Усходняй Афрыкі, Паўднёвай Азіі, выспаў Рукю, Маршалавых і Саламонавых. Зрэдку заходзіць у вусьці рэк.
Трымаецца па адным або парамі. Корміцца воднай расьліннасьцю. Нараджае 1 дзіцяня.
Занесена ў Чырвоную кнігу МСАП.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Дзюгонь — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў