Дзэмброня (гара)
| Дзэмброня | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Вышыня | 1877 м н. у. м. |
| Геаграфія | |
| Месцазнаходжаньне | на мяжы Івана-Франкоўскай ды Закарпацкай абласьцей |
| Кантынэнт | Эўропа |
| Краіна | Украіна |
| Горная сыстэма | Чарнагора (Украінскія Карпаты) |
| Дзэмброня на мапе Ўкраіны Дзэмброня | |
Дзэмброня (па-ўкраінску: Дземброня) — адна зь вяршынь хрыбта Чарнагора (Украінскія Карпаты).
Разьмешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы хрыбта, паміж гарамі Поп Іван (на паўднёвым усходзе) і Мунчэл (на паўночным захадзе), на тэрыторыі Карпацкага нацыянальнага прыроднага парку, на мяжы Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласьцей.
Вышыня гары — 1877 м. Вяршыня мае пірамідальную форму, у перадвяршыньняй частцы — каменныя россыпы. Ёсьць ледавіковыя формы рэльефу. Гара складаецца зь пяшчанікаў. Пакрытая пераважна субальпійскімі лугамі. Распаўсюджаныя хмызьнякі і яловыя лясы (да вышыні 1500—1600 м). На паўднёвых схілах гары месьціцца ўрочышча «Паланіна Бальзатул» з вытокамі ракі Бальзатул (правы прыток Белай Цісы). На заходніх схілах Дзэмброні выразна прыкметны ледавіковы кар, у якім бярэ пачатак рака Дзэмброня (левы прыток Чорнага Чэрэмошу).
Найбліжэйшы населены пункт — сяло Дзэмброня (Івана-Франкоўская вобласьць).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- http://pravda.if.ua/print.php
- «Карпати очима допитливих».— Видавництво «Каменяр», Львів — 1976