Дзьмітры Саўрыцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Саўрыцкі
Грамадзянства
Дата нараджэньня 20 ліпеня 1999(1999-07-20)[1] (24 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Нёман
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2018 — цяпер

Дзьмі́тры Саўры́цкі (нар. 20 ліпеня 1999 году) — беларускі хакеіст, абаронца «Нёману».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец сталічнага «Юнацтва», да таго ж Саўрыцкі быў капітанам юнацкай зборнай краіны. Прабіцца ў асноўны склад дружыны ня здолеў, а таксама не замацаваўся ў складзе «Ліды», куды трапіў зь «Юнацтва». Першыя гады выступаў за клюбы ніжэйшых дывізіёнаў, як «Дынама-Раўбічы», «Пінскія Ястрабы», «Віцебск» і «Авіятар». У сэзоне 2021—2022 гадоў абараняў колеры ўкраінскага клюбу «Дняпро» з Хэрсону. Улетку 2022 году далучыўся да гарадзенскага «Нёману»[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]