Дзьмітры Мулькевіч
| Дзьмітры Мулькевіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 26 ліпеня 1996[1] (29 гадоў) | |
| Рост | 167 см | |
| Вага | 65 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2015 | Дынама Берасьце | 3 (0) |
| 2015 | → Кобрынь | 14 (0) |
| 2017 | Мікашэвічы | 26 (1) |
| 2018—2019 | Рух Берасьце | 30 (8) |
| 2020—2021 | Хваля | 25 (2) |
| 2021 | Маларыта[d] | 13 (5) |
| 2023—2025 | Ніва Доўбізна | 94 (17) |
Дзьмітры Мулькевіч (нар. 26 ліпеня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабронца клюбу «Ніва» з Доўбізны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 2012 году пачаў выступаць за дубль берасьцейскага «Дынама», праз два гады трывала замацаваўся ў складзе дубля. Тады ж пачаў часам трапляць і ў асноўную каманду. 9 жніўня 2014 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Дняпра» (1:0). У пачатку сэзона 2015 году плянавалася аддаць Мулькевіча ў арэнду ў «Кобрынь», але ў трэнавальным матчы за гэты клюб ён атрымаў траўму і быў вымушаны вярнуцца ў «Дынама». У жніўні 2015 году, па акрыяньні ад траўмы, усё ж такі апынуўся ў «Кобрыне»[2]. Правёў у Першай лізе 14 матчаў. Зь лютага 2016 году рыхтаваўся да новага сэзону разам з «Дынама», аднак у выніку ня трапіў у заяўку на сэзон.
У пачатку 2017 году дапоўніў склад мікашэвіцкага «Граніта». У студзені 2018 году пачаў трэнавацца зь берасьцейскім «Рухам» і ў лютым падпісаў кантракт. Дапамог камандзе ў сэзоне 2018 году атрымаць перамогу ў Другой лізе. Застаўся ў складзе «Руха» і на сэзон 2019 году, аднак зьяўляўся на полі эпізадычна. У лютым 2020 году далучыўся да пінскай «Хвалі»[3], дзе стаў гульцом асновы, выходзіў пераважна ў стартавым складзе. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам[4], аднак у сэзоне 2021 году толькі зрэдку выходзіць на поле.
У ліпені 2021 году перабраўся ў «Маларыту», а ў пачатку 2022 году стаў гульцом польскага клюбу ГКС зь Вікельцу[5]. Пакінуў каманду ў студзені 2023 году. Зь лютага 2023 году трэнаваўся з «Нівай» з Доўбізны і ў сакавіку афіцыйна ўзмоцніў склад каманды.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Кобрынь | 2015 | Першая ліга | 14 | 0 |
| Граніт | 2017 | Першая ліга | 26 | 1 |
| Рух | 2018 | Другая ліга | 26 | 6 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Берасьці
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Кобрынь»
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Хваля» Пінск
- Футбалісты клюбу «Маларыта»
- Футбалісты клюбу «Ніва» Доўбізна
- Беларускія футбалісты