Дзьмітры Гудкоў
Дзьмітры Гудкоў | |
15 сьнежня 2011 — 5 кастрычніка 2016 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 студзеня 1980 (44 гады) |
Партыя: | |
Бацька: | Генадзь Гудкоў[d] |
Адукацыя: | |
Дзьмітры Генадзевіч Гудкоў (па-расейску: Дми́трий Генна́дьевич Гудко́в, нар. 19 студзеня 1980, Каломна, Маскоўская вобласьць) — расейскі палітык. у 2018—2020 гг. быў кіраўніком «Партыі пераменаў» і дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расеі ў 2011–2016. На выбарах 2016 году балятаваўся ў дэпутаты Дзяржаўнай Думы ад партыі «Яблыка» ў аднамандатнай акрузе ў Маскве, аднак ня змог набраць большасьці галасоў. Сын палітыка Генадзя Гудкова.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перасьлед
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У маі 2021 году Гудкоў быў затрыманы пасьля ператрусаў, якія прайшлі адразу па дзесяці адрасах, да якіх маюць дачыненьне ён і яго блізкія. Палітыку прысвоілі статус падазраванага ў справе, заведзенай паводле артыкулу «прычыненьне матэрыяльнай шкоды ў асабліва буйным памеры шляхам злоўжываньня даверам». Гудкова паліцыя адпусьціла пад абавязаньне аб яўцы ў Галоўнае сьледчае ўпраўленьне МУС. Напачатку чэрвеня стала вядома, што ён зьехаў ва Ўкраіну. Журналістам ён заявіў, што зьбіраецца ехаць у Варну, дзе знаходзяцца ягоныя бацькі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Апазыцыйны палітык Гудкоў пакінуў Расею, Радыё Свабода, 4-06-2021