Дзьмітры Андрусаў
Дзьмітры Андрусаў | |
| Dimitrij Andrusov | |
| Дата нараджэньня | 7 лістапада 1897[1][2][3][…] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 1 красавіка 1976[1] (78 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Месца вучобы | Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт |
| Занятак | палеантоляг, прафэсар унівэрсытэту, геоляг |
| Навуковая сфэра | геалёгія |
| Месца працы | |
| Вядомы як | тэктанічныя дасьледваньні Заходніх Карпатаў |
| Сябра ў | Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d], Аўстрыйская акадэмія навук[d], Чэхаславацкая акадэмія навук[d], Каралеўскае навуковае таварыства Чэхіі[d] і Акадэмія навук Славаччыны |
| Бацька | Nicolai Ivanovich Andrusov[d] |
| Маці | Nadeschda Schliemann[d] |
| Узнагароды | Мэдаль Густава Штайнмана (1973) |
Дзьмітры Андрусаў (па-расейску: Дмитрий Николаевич Андрусов, па-славацку: Dimitrij Andrusov; 7 лістапада 1897, Юр’еў, Расейская імпэрыя — 1 красавіка 1976, Браціслава, ЧССР) — славацкі геоляг расейскага паходжаньня, чалец Акадэміі навук Славаччыны. Уважаецца заснавальнікам сучаснай славацкай геалёгіі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзьмітры Андрусаў нарадзіўся ў Юр’еве (цяпер Тарту, Эстонія). Унук археоляга Гайнрыха Шлімана, сын геоляга Мікалая Андрусава[4]. У 1915—1918 навучаўся ў Петраградзе, у 1920—1922 — у Сарбонскім унівэрсытэце (Францыя). Пасьля працягнуў адукацыю на факультэце хімічных тэхналёгіяў Чэскага тэхнічнага ўнівэрсытэту ў Празе (скончыў у 1925). З 1929 працаваў у гэтым унівэрсытэце[4].
Пасьля акупацыі Чэхіі Трэцім райхам і закрыцьця вышэйшых навучальных установаў Дзьмітры Андрусаў зьехаў у Славаччыну, дзе з 1938 працаваў у Браціслаўскім тэхнічным унівэрсытэце. З 1940 адначасна працаваў і на прыродазнаўчым факультэце ўнівэрсытэту Коменскага. Стаў першым прафэсарам геалёгіі ў славацкіх школах[5].
У 1952—1970 кіраваў аддзелам геалёгіі прыродазнаўчага факультэту. Акрамя лекцыяў, склаў некалькі падручнікаў і праводзіў экскурсіі на прыродзе. Заснаваў і ў 1957—1958 быў першым дырэктарам геалягічнае лябараторыі, пазьней пераўтворанай і Геалягічны інстытут Акадэміі навук Славаччыны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Dimitrij Andrusov // Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ↑ Studenti pražských univerzit 1882–1945
- 1 2 Veľký, J. (Ed.), 1978, Encyklopédia Slovenska I. zväzok A — D. Veda, Bratislava, p. 52 (In Slovak)
- ↑ Cambel, B., Slavkay, M., Kaličiak, M., 2000, Významní slovenskí geológovia. Biografia, Veda, Bratislava, 506 pp. (In Slovak)