Перайсьці да зьместу

Малка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Малка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Адрубак
Вусьце Дзьвінаса
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 11 км
Плошча басэйну 24 км²
Нахіл воднай паверхні 5,5 ‰

Ма́лка — рака ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці, правы прыток ракі Дзьвінасы (прыток Вяльлі, басэйн Нёману). Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 24 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,5‰.

Пачынаецца за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Адрубак, цячэ ў межах Менскага ўзвышша, пры ўтоку ў Дзьвінасу мястэчка Плешчаніцы. На працягу 4,1 км мае каналізаванае рэчышча: ад вытоку да вёскі Адрубак (2,5 км), ад вусьця ўгару на працягу 1,6 км[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 237
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 237