Дзень сьвятога Патрыка
хрысьціянская традыцыя | |
Значэньне | памяць сьвятога Патрыка, зьяўленьне хрысьціянства ў Ірляндыі |
---|---|
Дата | 17 сакавіка |
Дзень сьвято́га Па́трыка (па-ірляндзку: Lá Fhéile Pádraig) — культурніцкае і рэлігійнае сьвята, якое адзначаецца 17 сакавіка. Названае ў гонар сьвятога Патрыка (каля 385—461), заступніка Ірляндыі.
Дзень сьвятога Патрыка стаў афіцыйна адзначацца царквой на пачатку XVII стагодзьдзя. Яго сьвяткуюць у каталіцкай, англіканскай, праваслаўнай і лютэранскай цэрквах. Акрамя згадкі пра самога Патрыка, у гэты дзень таксама адзначаецца прыход хрысьціянства ў Ірляндыю[1], а таксама культура ірляндцаў у цэлым[2].
Афіцыйным сымбалем сьвята ёсьць трылісьнік — лісьце канюшыны. Звычайна ў дзень сьвятога Патрыка праводзяцца парады, фэсты, кейлі, іхнія ўдзельнікі апранаюць зялёную вопратку альбо носяць трылісьнікі[2] й ірляндзкія сьцягі.
У Ірляндыі, Паўночнай Ірляндыі, Ньюфаўндлэндзе і Лябрадоры, а таксама ў Мансэраце гэты дзень зьяўляецца афіцыйным сьвятам.
Сьвяткаваньне дня сьв. Патрыка ў Ірляндыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kevin Meethan, Alison Anderson, Steven Miles. Tourism, Consumption & Representation (анг.).
- ^ а б Circles of Tradition: Folk Arts in Minnesota (анг.).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзень сьвятога Патрыка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (анг.)
- Гісторыя сьвята (анг.)
- Дзень сьвятога Патрыка на канале «History»