Дзень Пі
Дзень Пі — сьвята ўшанаваньня матэматычнай канстанты π (пі). Гэтае сьвята адбываецца штогод 14 сакавіка, што ў некаторых краінах запісваецца як 3.14 (нумар месяца перад нумарам дня), а 3,14 — першыя лічбы дзесятковага запісу ліка пі. Звычайна гэтае сьвята адзначаюць на матэматычных факультэтах ВНУ і матэматычных школах у 1:59 (гэта наступныя тры лічбы пі). У гэты дзень, 14 сакавіка, нарадзіўся Альбэрт Айнштайн.
Дакладны дзень пі адбыўся 14 сакавіка 1592 году ў 6 гадзін 53 хвіліны і 58 сэкундаў. У амэрыканскім фармаце часу гэта выглядае як: 3/14/1592 6:53:58, што адпавядае першым 12 лічбам пі: 3.14159265358. Але малаверагодна, што хтосьці сьвяткаваў гэтае сьвята ў той дзень.
Дзень прыблізна Пі — падобнае сьвята, адзначаецца 22 ліпеня, бо дроб 22/7 (= 3,142857…) прыблізна роўны ліку пі.
Іншым варыянтам даты зьяўляецца 26 красавіка (ці 25 красавіка ў высакосны год) — дзень, калі плянэта Зямля пройдзе дзьве астранамічныя адзінкі сваёй гадавой арбіты: у гэты дзень агульная даўжыня зямной арбіты, падзеленая на ўжо пройдзены шлях, роўная ліку пі (то бок, Зямля прайшла два радыяны сваёй арбіты).
Кананічны дзень ліку пі — некаторыя адзначаюць дзень ліку пі 10 лістапада, бо гэта 314-ы дзень году (у высакосныя гады — 9 лістапада)[1]. Вучоны і вынаходнік Іван Басаў(ru) прапануе лічыць гэты дзень Кананічным або артадаксальным днём ліку пі, паколькі ён дакладней адлюстроўвае першыя тры лічбы ліку пі (3,14), чым папулярная дата 14 сакавіка (3/14), заснаваная на амэрыканскім фармаце запісу дат. Больш за тое, паколькі сам І. Басаў(ru) нарадзіўся ў 314-ы дзень году (10 лістапада 1973), ён таксама адзначае свой дзень народзінаў 10 лістапада ў звычайныя гады і 9 лістапада ў высакосныя[2].
Кананічны дзень ліку пі — не адзінае сьвята, дата якога зьмяняецца ў высакосныя гады. Такую ж асаблівасьць мае Дзень праграміста — прафэсійнае сьвята ў Расеі, якое адзначаецца ў 256-ы дзень году. У невысакосныя гады гэтае сьвята прыпадае на 13 верасьня, а ў высакосныя — на 12 верасьня[3].
Адзначэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гэты дзень: 1) чытаюць прамовы ўшанаваньня ліку π, 2) пякуць пірагі з выявай літары π і зь першымі лічбамі ліку, 3) п’юць напоі і гуляюць у гульні, назвы якіх пачынаюцца з π, 4) рашаюць матэматычныя галаваломкі і загадкі, 5) водзяць карагоды вакол прадметаў, зьвязаных з гэтым лікам[4].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дзень ліку пі — забаўнае сьвята (анг.). Timeanddate.com.
- ^ @IvanBassov [докт. Іван Басаў] — «Кананічны дзень ліку пі» — 2025-01-20 — (en). — (Тўіт праз Twitter).
- ^ Указ Прэзыдэнта РФ ад 11.09.2009 № 1034 «Аб Дні праграміста» Архіўная копія ад 2016-09-15 г.
- ^ Іна Арэхава. 14 сакавіка — Дзень ліка π // Зьвязда : газэта. — 13 сакавіка 2010. — № 46 (26654). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Неафіцыйны сайт Дня Пі (анг.)