Перайсьці да зьместу

Джына Лёлябрыджыда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джына Лёлябрыджыда
па-італьянску: Gina Lollobrigida
Дата нараджэньня 4 ліпеня 1927(1927-07-04)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 студзеня 2023(2023-01-16)[5][6][7] (95 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак акторка
Навуковая сфэра кінаакторства[d][10], фатаграфія[10], скульптура[10] і журналістыка[10]
Сябра ў Акадэмія прыгожых мастацтваў[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0518178
Сайт archive.is/201302… (італ.)
Подпіс Выява аўтографу

Джына Лёлябрыджыда (4 ліпеня 1927, Субʼяка, Італія — 16 студзеня 2023, Рым) — італьянская акторка, рэжысэрка і фатографка.

Нарадзілася ў сямʼі майстроў-мэбельнікаў. Яна вядомая па ролях у фільмах «Фанфан-Тульпан» (1952) рэжысэра Крыстыяна-Жака і «Сабор Парыскай Божай Маці» (1956) рэжысэра Жана Дэляну, а таксама «Начныя прыгажуні» (1952), «Хлеб, каханьне і фантазія», «Правінцыялка» (абодва 1953), «Рымлянка», «Хлеб, каханьне і рэўнасьць» (абодва 1954), «Салямон і царыца Саўская» (1959)

У 1976 годзе Лёлябрыджыда зьняла дакумэнтальны фільм пра Кубу, для якога ўзяла інтэрвію ў Фідэля Кастра. У 1986 годзе яна выступіла ў якасьці старшыні журы на 36-м Бэрлінскім кінафэстывалі. У 1992 годзе ейная скульптура «Жыцьцё разам», якая сымбалізуе гармонію паміж дзяцінствам і прыродай, прадстаўляла Італію на Сусьветнай выставе ў Гішпаніі. У тым жа годзе за гэтую працу Лёлабрыджыда была ўзнагароджаная Ордэнам ганаровага легіёну з рук прэзыдэнта Францыі Франсуа Мітэрана.