Джура Джакавіч (холдынг)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Джура Джакавіч
Đuro-Đaković-Logo.svg
Тып прыватная кампанія
Заснаваная 1991
Разьмяшчэньне Славонскі-Брод, Харватыя
Галіна машынабудаваньне і мэталаапрацоўка
Прадукцыя катлы, чыгуначныя транспартныя сродкі, масты, краны, прамысловыя збудаваньні, бронетэхніка
Лік супрацоўнікаў 940[1]

ААТ Холдынг «Джура Джакавіч» (па-харвацку: Đuro Đaković Holding d.d.) — харвацкая група машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, заснаваная ў горадзе Славонскі-Брод, Харватыя. Кампанія названая ў гонар Джура Джакавіча, выбітнага югаслаўскага камуніста ў міжваенны пэрыяд.

«Джура Джакавіч» мае даўнія традыцыі, а таксама штат дасьведчаных і высокакваліфікаваных работнікаў. Кампанія мае ганаровае званьне першага заводу па вытворчасьці вагонаў і цягнікоў ва ўсёй Паўднёва-Ўсходняй Эўропе. Акрамя таго, ёй удалося адной зь першых у сьвеце вырабіць мост цалкам са зварных канструкцыяў. Такім мастом стаў чыгуначны мост у Загрэбе, пабудаваны ў 1939 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вытокі кампаніі ставяцца да стварэньня мэталабудаўнічага заводу ў Славонскім-Бродзе ў 1921 годзе. У 1926 годзе кампанія пабудавала свой першы мост, першы чыгуначны транспартны сродак і першы паравы кацёл. У 1928 годзе быў зроблены першы трамвай для Бялграду. У 1930-х кампанія пабудавала завод па вытворчасьці ёмістасьцяў для хімічнай прамысловасьці, кранаў і самаходных чыгуначных транспартных сродкаў. За XX стагодзьдзе дзейнасьць кампаніі значна пашырылася. Такім чынам, кампанія стала буйным рэгіянальным прадпрыемствам, вырабляючы рэйкавыя транспартныя сродкі, уключаючы лякаматывы, прамысловыя катлы, а таксама займаючыся будаўніцтвам электрастанцыяў, і вялікіх мэталічных канструкцыяў, уключаючы масты. У 1970-х гадох дзейнасьць кампаніі распаўсюдзілася і на атамную энэргетыку, то бок кампанія прыняла ўдзел у будаўніцтве АЭС Кршка. У 1990 годзе кампанія была прыватызаваная, з кампаніі былі вылучаныя шэраг прадпрыемстваў, частка зь іх у выніку ўтварылі холдынг «Джура Джакавіч».

Акрамя Харватыі, група мае досыць разгалінаваную бізнэс-сетку ў Эўропе і за ейнымі межамі, куды экспартуе многія з сваіх вырабаў. У прыватнасьці, гэта тычыцца заходнеэўрапейскіх рынкаў, дзе аб’ёмы выручкі стала растуць.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На сёньня холдынг «Джура Джакавіч» уваходзіць у групу кампаніяў «Джура Джакавіч» як матчына і кіруючая кампанія, якая аб’ядноўвае чатыры акцыянэрныя таварыствы, у якіх холдынг «Джура Джакавіч» зьяўляецца ўладальнікам кантрольнага пакету акцыяў. Таварыствы-складнікі холдынгу:

  • АТ «Джура Джакавіч — Спэцтэхніка»
  • АТ «Джура Джакавіч — Прамысловыя рашэньні»
  • АТ «Джура Джакавіч — Машынная апрацоўка»
  • АТ «Джура Джакавіч — Энэргетыка і інфраструктура»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]