Перайсьці да зьместу

Джордж Гамаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джордж Гамаў
Дата нараджэньня 4 сакавіка 1904(1904-03-04)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 19 жніўня 1968(1968-08-19)[4][3][6][…] (64 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак фізык, вынаходнік, пісьменьнік, ядзерны фізык, прафэсар унівэрсытэту, касмоляг, біяхімік, астраном, астрафізык
Навуковая сфэра тэарэтычная фізыка, астрафізыка[d][5], ядзерная фізыка[5], physical cosmology[d][5], біяхімія[5], літаратурная дзейнасьць[d][5], навуковая літаратура[d][5], навукова-папулярная літаратура[d][5] і літаратура для дзяцей і моладзі[d][5]
Месца працы Гётынгенскі ўнівэрсытэт,
Інстытут Нільса Бора,
Лябараторыя Кавендыша,
Унівэрсытэт Джорджа Вашынгтона,
Каліфарнійскі ўнівэрсытэт у Бэрклі
Унівэрсытэт Каларада, Boulder
Вядомы як аўтар канцэпцыі рэліктавага выпрамяненьня, квантавае тунэляваньне, Вялікі выбух
Сябра ў Акадэмія навук СССР[d], Амэрыканскае фізычнае таварыства[d][9] і Нацыянальная акадэмія навук ЗША
Навуковы кіраўнік Аляксандар Фрыдман[d] і Yurii Aleksandrovich Krutkov[d]
Вучні Ральф Альфэр
Дзеці Igor Gamow[d]
Узнагароды

Джордж Гамаў (па-ангельску: George Gamow; па-расейску: Георгий Антонович Гамов; 4 сакавіка [ст. ст. 20 лютага] 1904, Адэса, Расейская імпэрыя — 19 жніўня 1968, Булдэр, ЗША) — амэрыканскі і расейскі фізык і адмысловец у галіне касмалёгіі.

Нарадзіўся у Адэсе ў сям’і настаўнікаў (у 1904 Расейская імпэрыя, цяпер Украіна). У школе захапіўся астраноміяй, вывучаў зорнае неба ў свой маленькі тэлескоп, які ён атрымаў у падарунак ад свайго бацькі на трынаццацігодзьдзе[10]. У 1921 годзе паступіў на матэматычнае аддзяленьне фізыка-матэматычнага факультэта Адэскага ўнівэрсытэту. Падпрацоўваў у Адэскай астранамічнай абсэрваторыі. Вучыўся ў Санкт-Пецярбурскім дзяржаўным ўнівэрсытэце, у якім вучыўся ў Аляксандра Фрыдмана. Падчас працы ў Гётынгенскім унівэрсытэце ў 1928 годзе распрацаваў тэорыю альфа-распаду праз зьяву квантавага тунэляваньня. Пазьней працаваў у Інстытуце Нільса Бора ў Капэнгагене, дзе распрацаваў кропельную мадэль атамных ядзраў цяжкіх элемэнтаў. У 28 гадоў быў абраны сябрам-карэспандэнтам Акадэміі Навук СССР (самы малады за ўсе часы). У 1933 годзе зьехаў у ЗША, дзе пражыў палову жыцьця. У 1936 сумесна з Эдвардам Тэлерам распрацаваў тэорыю бэта-распаду. У 1942 годзе распрацаваў тэорыю чырвоных гігантаў. У 1948 годзе разам з Ральфам Альфэрам прапанаваў тэорыю ўтварэньня элемэнтаў у Сусьвеце, паводле якой ядры пасльядоўна захоплівалі нэўтроны. У 1954 годзе прапанаваў канцэпцыю генэтычнага коду, паводле якой інфармацыя захоўваецца ў выглядзе пасьлядоўнасьцей трыплетаў. Ад 1956 году працаваў прафэсарам Унівэрсытэту Каларада, Булдэр. Аўтар навукова-папулярных кніг «Стварэньне Сусьвету» (1952), «Зорка па імені Сонца» (1964) ды інш. Дасьледаваў утварэньне зорак, утварэньне цяжкіх ядраў у зорках.

  1. ↑ George Gamow // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  2. ↑ George GAMOW // NooSFere (фр.) — 1999.
  3. 1 2 George Gamow // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
  4. 1 2 Гамов Георгий Антонович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  6. ↑ George Gamow // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
  7. ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11871628X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  8. ↑ Find a Grave (анг.) — 1996.
  9. ↑ Notable Names Database (анг.) — 2002.
  10. ↑ Незвычайнае жыцьцё і кар’ера Джорджа Гамава (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • George Gamow Encyclopedia Britannica Праверана 21 верасьня 2023 г.
  • Измайлов Г. Н. (11 кастрычніка 2022) Гамов Георгий Антонович Большая российская энциклопедия: научно-образовательный портал