Джордж Баланчын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Джордж Баланчын
George Balanchine
G. Balanchine (young).jpg
Імя пры нараджэньні გიორგი მელიტონის ძე ბალანჩივაძე
Дата нараджэньня 23 студзеня 1904
Месца нараджэньня Санкт-Пецярбург
Дата сьмерці 30 красавіка 1983
Месца сьмерці Нью-Ёрк
Бацька Мелітон Баланчывадзэ
Узнагароды

Джордж Баланчын (па-ангельску: George Balanchine; пры нараджэньні Георгій Мелітонавіч Баланчывадзэ, па-грузінску: გიორგი მელიტონის ძე ბალანჩივაძე; 10[23] студзеня 1904, Санкт-Пецярбург — 30 красавіка 1983, Нью-Ёрк) — харэограф, адзін з пачынальнікаў амэрыканскага балету і сучаснага неаклясычнага балетнага мастацтва ў цэлым.

У 1914—21 навучаўся ў Тэатральнай вучэльні пры Марыінскім тэатры. У 1923 упершыню выступіў як балетмайстар. З 1924 году эміграваў з СССР. У 1925—29 галоўны балетмайстар ў трупе «Рускі балет С. П. Дзягілева». У 1933 у ЗША арганізаваў «Школу амэрыканскага балету», зь якой вырасла трупа «Амэрыканскі балет» (з 1948 «Нью-Ёрк сіці бале»). Баланчын ставіў сюжэтныя балеты («Блудны сын» Пракоф’ева, 1929; «Апалон, валадар муз» Стравінскага, 1929), пазьней — «абстрактныя» балеты («Канчэрта-барока» на музыку Баха, 1941; «Бале імпэрыяль» на музыку Чайкоўскага, 1941, і інш.).