Джон Эвэрэт Мілэй
Джон Эвэрэт Мілэй | |
Аўтапартрэт | |
Дата нараджэньня | 8 чэрвеня 1829 |
---|---|
Месца нараджэньня | Саўтгэмптан |
Дата сьмерці | 13 жніўня 1896 (67 гадоў) |
Месца сьмерці | Лёндан |
Прычына сьмерці | рак гартані[d] |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Каралеўская Акадэмія мастацтваў |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс |
Навуковая сфэра | малярства, ілюстрацыя[d] і гравюра[d] |
Сябра ў | Каралеўская акадэмія мастацтваў, Акадэмія прыгожых мастацтваў[d], Royal Society of Portrait Painters[d] і Бэрлінская акадэмія мастацтваў[d] |
Жанры | гістарычны жывапіс[1][2], партрэтнае маляваньне[d], партрэт[2], алегорыя[d][2], анімалістыка[d][2], фігурка[d][2], побытавы жанр[d][2], пэйзаж[2], міталягічнае малярства[d][2], аўтапартрэт[d][2] і рэлігійнае мастацтва[d][2] |
Плынь | прэрафаэлітызм |
Узнагароды | |
Джон Э́вэрэт Мілэ́й (па-ангельску: John Everett Millais; 8 чэрвеня 1829 — 13 жніўня 1896) — буйны ангельскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў Брацтва прэрафаэлітаў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мілэй нарадзіўся ў Саўтгэмптане і пачаў вучыцца маляваньню ў дзевяцігадовым узросьце[3]. У 1838 годзе, калі яго мастацкія здольнасьці сталі відавочнымі, сям’я перабралася ў Лёндан[4]. Ужо ў пятнаццаць гадоў ён па-майстэрску валодаў пэндзлем, у 1846 годзе зьявіўся перад публікай з гістарычнай карцінай «Пісаро бярэ ў палон пэруанскіх інкаў», якую крытыка прызнала найлепшай з акадэмічнай выставы таго году, а ў наступным годзе атрымаў залаты мэдаль за карціну «Напад калена Вэньямінава на дачок Сілаама». У 1848 годзе на адной з выставаў Мілэй знаёміцца з Голманам Гантам і Дантэ Габрыелем Расэцьці і разам зь імі засноўвае Брацтва прэрафаэлітаў.
Яго раньнія працы характарызуюцца надзвычайнаю дэталізацыяй, у прыватнасьці карціна «Хрыстос у бацькоўскім доме» (анг. Christ In The House Of His Parents, 1850, Лёндан), якую палічылі залішне рэалістычнай і ў газэце «Таймс» ахрысьцілі як «абуральную». Аднак Мілэя гэта ня зьбянтэжыла, і ён працягваў сваю творчасьць сярод прэрафаэлітаў. Насамрэч, тэхнічная дасканаласьць карцінаў Мілэя адразу вылучыла яго сярод іншых жывапісцаў, таму яго работы заўсёды прымалі на выставах Акадэміі, якімі б радыкальнымі яны ні былі[4]. Яго таксама падтрымаў крытык Джон Раскін, які адразу агледзеў у Мілэі выбітны талент.
Улетку 1853 году Раскін і яго жонка Эфі запрасілі Мілэя адправіцца разам на лета ў Глэнфінлас. Мілэй і Эфі закахаліся ў адзін аднаго і, пасьля яе скандальнага разводу з Раскінам[5], ажаніліся. Шлюб зьмяніў Мілэя: для падтрыманьня сям’і ён мусіць ствараць карціны хутчэй і ў большай колькасьці, а таксама прадаваць іх па адпаведных коштах. Мілэй цалкам зрокся поглядаў і ідэяў прэрафаэлітызму: у прыватнасьці, карціну «Сэр Ізюмбрас» (1857), дзе мастак моцна адыйшоў ад прэрафаэлісцкай тэхнікі, Раскін назваў «нават не няўдачай, а катастрофай»[6]. Ён зрабіўся партрэтыстам, часткова пэйзажыстам[6] (прычым пэйзажы Мілэй маляваў не паводле замовы, а ў якасьці хобі — для сябе[7]) і стаў першым ангельскім мастаком, які атрымаў тытул баранэта (1885). У 1896 годзе ён быў абраны прэзыдэнтам Каралеўскай Акадэміі. На партрэтах Мілэй адлюстроўвае, як правіла, людзей вядомых, якія займаюць высокія грамадзкія пасады[6].
У цяперашні час Мілэй уваходзіць у лік самых упадабаных ангельцамі мастакоў сярэдзіны XIX стагодзьдзя[7].
Найбольш вядомая карціна — «Афэлія» (па-ангельску: Ophelia, 1851—1852).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Artnet — 1998.
- ^ а б в г д е ё ж з і RKDartists (нід.)
- ^ Милле, Джон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
- ^ а б Tate Britain| Past Exhibitions | Millais
- ^ Путеводитель по искусству. Под ред. Яна Чилверса. — М.: ОАО Издательство «Радуга», 2002
- ^ а б в Шестаков В. П. Прерафаэлиты: мечты о красоте. — М.: Прогресс-Традиция, 2004. ISBN 5-89826-217-2.
- ^ а б Екатерина Беляева. Плодовит по семейным обстоятельствам. Выставка Джона Миллеса открылась в Амстердаме. — Газета «Культура» № 9, 12 марта 2008 г., с. 15
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джон Эвэрэт Мілэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў