Джамбатыста Марына
Джамбатыста Марына | |
Giambattista Marino | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 кастрычніка 1569[1] Нэапаль |
Памёр | 25 сакавіка 1625[1][2][3][4][5][6][7][8][9] (55 гадоў) або 26 сакавіка 1625[10] (55 гадоў) Нэапаль |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Гады творчасьці | 1728—1754 |
Кірунак | Маньерызм, барока |
Жанр | паэма, канцона, санэт, мадрыгал |
Мова | італьянская мова[2] |
Дэбют | 1602 |
Джамбаты́ста Мары́на (па-італьянску: Giambattista Marino; 14 кастрычніка 1569 — 25 сакавіка 1625) — вядомы італьянскі паэт, адзін з найвыбітнейшых зачынальнікаў літаратуры барока ў Італіі.
Джамбатыста Марына нарадзіўся ў Нэапалі, у сям’і юрыста. Зводмаладзь у яго выявілася схільнасьць да паэзіі й літаратурных заняткаў, якія ён упадабаў заплянаванай ягоным бацькам юрыдычнае кар’еры. Неўзабаве быў выгнаны бацькам з дому. Некалькі год правёў у Францыі пры двары Людовіка XIII. Памёр у Нэапалі.
Літаратурная спадчына Марына вялікая й разнастайная. Яго пяру належаць лірычныя вершы, аб'яднаныя ў зборнік «Ліра» (1602—1614), празаічныя «Словы на святыя тэмы», «Лісты», зборнік «Галерэя», у якім зьмешчаныя вершаваныя камэнтары да твораў выяўленчага мастацтва, збор міталягічных і пастаральных ідылій «Валынка», вялізарная эпічная паэма «Адоніс» (1623), якая атрымала супрацьлеглыя водгукі крытыкаў, паэма «Зьбіваньне немаўлятаў». У лірычнай паэзіі Марына стаў заснавальнікам асаблівага напрамку барока, які атрымаў назву «марынізм».
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Джамбатыста Марына — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ а б Martini A. Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Encyclopædia Britannica
- ^ SNAC — 2010.
- ^ RKDartists
- ^ Discogs — 2000.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, Macmillan, Grove's Dictionaries, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.