Джалал Талабані
Джалал Талабані | |
па-цэнтральнакурдзку: جەلال تاڵەبانی па-курдзку: Celal Talebanî | |
6-ы Прэзыдэнт Іраку | |
---|---|
7 красавіка 2005 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Ghazi Mashal Ajil al-Yawer |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
12 лістапада 1933 вёска каля Келькану |
Памёр: |
3 кастрычніка 2017[1][2] (83 гады) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Hiro Ibrahim Ahmed |
Дзеці: | Bafel Talabani[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Джала́л Талабані́ (12 лістапада 1933 — 3 кастрычніка 2017) — Прэзыдэнт Іраку (2005—2014), курд, стваральнік і кіраўнік адной зь дзьвюх курдзкіх партыяў Іраку — Патрыятычнага зьвязу Курдыстану.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў вёсцы каля Келькану, у паўднёвым ірацкім Курдыстане. У 14 гадоў стаў чальцом Дэмакратычнай партыі Курдыстану (ДПК). У 1953 годзе ўвайшоў у яе цэнтральны камітэт. У гэты ж самы час займаўся на юрыдычных курсах. Пасьля атрыманьня ў 1959 годзе адвакацкага дыплёма, быў прызваны ў войска.
На працягу 60-х гадоў кіраваў палітбюро ДПК, але выйшаў з партыі ў 1966 годзе, расчараваны кланавай будовай партыі. Адразу распачаў працу па стварэньні новай партыі, якая была заснавана ў 1975 годзе пад назвай Патрыятычны зьвяз Курдыстану. Яна хутка стала галоўным апанэнтам ДПК. Але пасьля сканчэньня першай вайны ў Затоцы ў 1991 годзе, лідэры абедзьвюх партыяў узначалілі курдзкае паўстаньне супраць Іраку. Паступова ДПК заняў праіранскі бок, а потым увогуле адмовілася ад ідэі незалежнасьці Курдыстану і пачала схіляцца да аўтаноміі ў межах Іраку.
Пагадненьне паміж курдзкімі партыямі дазволіла стварыць кааліцыю пад назвай Дэмакратычна-патрыятычны альянс Курдыстану, які атрымаў перамогу на мясцовых выбарах у Курдзкую грамаду (2005), і атрымаў 75 месцаў ў Ірацкім парлямэнце (2005).
7 красавіка 2005 году Талабані стаў Прэзыдэнтам Іраку. Кіраўнік ДПК Барзані стаў прэзыдэнтам Курдыстану.
Памёр 3 кастрычніка 2017 году[3].
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джалал Талабані — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ а б Jalal (Dschalal) Talabani // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Jalal Talabani // Munzinger Personen (ням.)
- ^ Памёр экс-прэзідэнт Ірака Джаляль Талабані