Дапамога:Мэдыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Запыт «ВП:АЎДЫЁ» перанакіроўваецца сюды. Глядзіце таксама «ВП:Праект:Аўдыёартыкулы».

Мэдыяфайлы ў Вікіпэдыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У некаторых артыкулах Вікіпэдыі прысутныя гукавыя ці відэафайлы, якія прайграюць амаль усе сучасныя пэрсанальныя кампутары. Аднак для гэтага мусіць быць усталяванае праграмнае забесьпячэньне. Калі ваш кампутар аўтаматычна не прайграе такія файлы пры націсканьні, то можаце загрузіць і ўсталяваць з Інтэрнэту вольныя праграмы для іхняга прайграваньня.

Пераважна ў Вікіпэдыі выкарыстоўваюцца аўдыяфайлы фарматаў Vorbis ці MP3, і відэафайлы — фарматаў VP9 ці Theora, у абодвух выпадках запакаваныя ў фармаце WebM ці Ogg. Аднак Microsoft Windows, iOS і старэйшыя вэрсіі macOS ня маюць дапомнай падтрымкі гэтых фарматаў і залежаць ад усталяванага праграмнага забесьпячэньня для іхняга прайграваньня. Пры адкрыцьці Вікіпэдыі ў броўзэры такое праграмнае забесьпячэньне ўжо ўсталяванае дапомна.

Часам у музычных файлах можа сустракацца фармат MIDI (з пашырэньнямі .MID або .MIDI). Вікіпэдыя можа праграць файл MIDI, сканвэртаваўшы яго ў лічбавае аўдыё, або, у залежнасьці ад таго, як прастаўленая спасылка на MIDI-файл, можа перадаць яго на адкрыцьцё броўзэрам і праграмным забесьпячэньнем вашага кампутара.


Калі вам патрэбная дапамога па стварэньні і канвэртаваньні аўдыё і відэа ў фарматы, прыдатныя для Вікіпэдыі, глядзіце Вікіпэдыя:Мэдыяфайлы.