Перайсьці да зьместу

Дапамога:Мэдыя/MIDI

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прайграваньне стандартных MIDI-файлаў

Стандартныя MIDI-файлы ўключаюць гукі, створаныя сынтэзатарам. Аўдыё Прайграць 

Стандартныя MIDI-файлы (SMF) месьцяць інструкцыі, якія ўключаюць створаныя сынтэзатарам гукі, што адпавядае агульнай спэцыфікацыі MIDI. На пэрсанальным кампутары гэтыя інструкцыі могуць ператварацца ў гукі ці то праграмным сынтэзатарам, ці то перадачай іх у апаратны сынтэзатар. Таму ў залежнасьці ад пэўнай машыны, на якой запускаецца прайграваньне, MIDI-файлы могуць гучаць па-рознаму.

Вікіпэдыя таксама можа прайграваць MIDI-файлы, але яна карыстаецца магчымасьцямі ня броўзэра і апэрацыйнай сыстэмы карыстальніка, а пашырэньнем MediaWiki, якое ўнутрана канвэртуе інструкцыі MIDI ў лічбавы аўдыяфайл, які прайграецца ў большасьці броўзэраў, і выводзіць аўдыяпрайгравальнік. Вось, прыкладам, [[Файл:]]-спасылка на MIDI-файл:

Шаблён {{Слухаць}} паказвае гэты прайгравальнік, калі вы задасьцё парамэтар файл для файлу MIDI.

Калі старонка мае [[Мэдыя:]]-спасылку на MIDI-файл, то гэта наўпроставая спасылка на MIDI-файл, таму прайграваньне файлу залежацьме ад броўзэра і апэрацыйнай сыстэмы карыстальніка; большасьць броўзэраў прапануюць спампаваць файл. Прыкладам, Media:Twelve bar boogie-woogie blues in C.mid. Паводле стану на жнівень 2023 шаблён {{Праслухаць}} для гукаў у тэксьце спасылаецца непасрэдна на MIDI-файл, а абразок дынаміка побач з назвай файлу спасылаецца на эмулятар аўдыёпрайгравальніка. Вось Аўдыё прыклад MIDI-файлу для дванаццацітактавага блюзу .

Існуе іншы спосаб прайграваньня MIDI-файлу з дапамогай пашырэньня Score, якое стварае музычную партытуру і можа пераводзіць яе ў MIDI, а зь яго — у лічбавы аўдыяфайл. Прыклад ніжэй.

Праблемы зь непасрэдным прайграваньнем MIDI-файлаў

Пры прайграваньні MIDI-файлаў могуць паўстаць такія праблемы:

  • Машына, на якой прайграецца файл, мусіць мець і апаратнае, і праграмнае забесьпячэньне, прыдатнае для прайграваньня MIDI. У Windows гэтая падтрымка ўбудаваная, у кампутарах Macintosh таксама мела быць дапомна убудавана. Магчыма, вам спатрэбіцца ўсталяваць дадатковыя праграмы.
  • Прыкладна ў 2017 року ўэб-броўзэры Firefox і Google Chrome спынілі падтрымку NPAPI-дадаткаў кшталту Quicktime і Totem, якія ўмелі прайграваць MIDI-файлы пасьля пстрыку на ўбудаваную ў старонку спасылку. Internet Explorer падтрымлівае прайграваньне MIDI ў Windows Media Player, які ад пачатку прайграе такія файлы. Паводле стану на красавік 2015 ў OS X 10.8 і вышэйшых адсутнічаюць броўзэрныя дадаткі, якія б маглі прайграваць MIDI-файлы бязь іхняга спампоўваньня.
  • Магчыма, давядзецца зьмяніць налады мікшэру вашай аўдыякарткі. Паспрабуйце ўключыць усе прылады прайграваньня і павялічыць іхнія ўзроўні гуку, каб пачуць, што з вашай гукавой карткі сыгнал MIDI падаецца ім на выхад.
  • MIDI-файлы, закадаваныя навейшымі вэрсіямі стандарту MIDI, могуць некарэктна выводзіцца на вашай машыне, калі вы не ўсталявалі падтрымку новых стандартаў.
  • Некаторыя вытворцы апаратнага забесьпячэньня набываць платныя пашырэньні да агульнага стандарту MIDI, якія апрацоўваюцца ня ўсімі прайгравальнікамі MIDI. Пры загрузцы MIDI-файлаў у Вікіпэдыю варта пазьбягаць такіх залежных ад кампутарнага жалезьзя пашырэньняў.

Калі вашая аўдыякартка не падтрымлівае MIDI, а таксама для апэрацыйных сыстэмаў OS X 10.8 і вышэй можна скарыстацца вольным кросплятформавым праграмным забесьпячэньнем; напрыклад, MuseScore або TiMidity умеюць прайграваць спампаваныя файлы; альбо можна сканвэртаваць такія файлы ў іншыя аўдыяфарматы. Кросплятформавы мэдыяпрайгравальнік з адкрытым кодам VLC можа прайграць MIDI-файлы пры ўмове невялікай наладкі.

Для вываду зьместу большасьці сучасных тыпаў MIDI-файлаў у фармаце партытуры або сэквэнсэра, альбо ў абодвух, існуе вольнае апраграмаваньне, напрыклад Rosegarden і Lilypond.

Стварэньне

MIDI-файлы можна ствараць з дапамогай альбо MIDI-сэквэнсэраў(d) (напрыклад, Cakewalk), альбо нотных рэдактараў(d) (напрыклад, Sibelius). Рэдактары Вікіпэдыі могуць стварыць MIDI-файлы таксама ўводам музычнай натацыі ў фарматах Lilypond ці ABC у тэксьце артыкулаў, тады пашырэньне Score перавядзе гэты код у MIDI. Прыкладам, вось запіс (спрошчанай вэрсіі Сальфэджыета ў до мінор Карла Філіпа Эмануэля Баха):

<score sound="1">\relative c' { f d f a d f e d cis a cis e a g f e }</score>

пераўтвараецца ў

\relative c' { f d f a d f e d cis a cis e a g f e }

Каб спампаваць MIDI-файл, трэба пстрыкнуць у любым месцы выявы нотнага стану.

У MediaWiki магчымыя і складанейшыя партытуры, у тым ліку і з тэкстамі.