Перайсьці да зьместу

Даніл Копач

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даніл Копач
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 лютага 2000(2000-02-17)[1] (24 гады)
Рост 180 см
Вага 70 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб ФСК Масты[d]
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2022 Нёман Горадня 1 (0)
2020—2021 Смаргонь 38 (1)
2021 Слонім-2017 15 (2)
2022 Ліда 14 (3)
2024—4 ФСК Масты[d] 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
5 кастрычніка 2024.

Даніл Копач (нарадзіўся 17 лютага 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Выхаванец СДЮШАР «Белкард». Пазьней пачаў выступаць на юнацкім узроўні за гарадзенскі «Нёман», а з 2018 году гуляў за клюбны дубль. У пачатку 2019 году рыхтаваўся да новага сэзону з асноўнай камандай гарадзенцаў. У сакавіку 2019 году падпісаў трохгадовы кантракт зь «Нёманам»[2].

Сэзон 2019 году пачынаў у дублі, а 13 ліпеня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы першы тайм матчу супраць «Слуцка» (0:0). У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. Да сэзону 2020 году пачынаў рыхтавацца з асновай «Нёмана», а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[3]. Стаў адным з асноўных гульцоў смаргонскага клюбу, застаўся ў камандзе і ў сэзоне 2021 году, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Найвышэйшай лізе.

У ліпені 2021 году перабраўся ў «Слонім-2017»[4], дзе таксама стаў гульцом першага складу. Па заканчэньні арэнды ў студзені 2022 году трэнаваўся зь «Нёманам»[5], але неўзабаве далучыўся да «Ліды», якая ў сакавіку арандавала паўабаронцу[6]. Спачатку рэгулярна зьяўляўся на полі, зь лета страціў месца ў складзе лідзкай каманды. Па заканчэньні сэзону 2022 году пакінуў «Ліду», тады ж скончыўся і кантракт зь «Нёманам».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]