Даніель Фэрнандэс Хімэнэс
| Даніель Фэрнандэс Хімэнэс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 28 сакавіка 2001 (25 гадоў) | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барсэлёна | |
| Нумар | 6 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2020—2022 | Кангас[d] | |
| 2022—2025 | Штутгарт | |
| 2025— | Барсэлёна | |
| Зборныя | ||
| 2021— | Гішпанія | |
Даніе́ль Фэрна́ндэс Хімэ́нэс (па-гішпанску: Daniel Fernández Jiménez; нар. 28 сакавіка 2001 году) — гішпанскі гандбаліст клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Гуляе на пазыцыі левага скрайняга.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З сэзону 2017—2018 гадоў Фэрнандэс бараніў колеры другой каманды «Барсэлёны», якая спаборнічала ў другой лізе чэмпіянату Гішпаніі. Перад пачаткам сэзону 2020—2021 гадоў узмацніў каманды элітнага дывізіёну «Кангас»[1]. За каманду з Кангасу левы скрайні забіў 130 галоў у 34 гульнях у сваім першым сэзоне і быў абраны ў каманду ўсіх зорак лігі[1]. У наступным сэзоне палепшыў свой паказьнік да 147 галоў у 30 матчах і зноў быў прызнаны найлепшым левым скрайнім[2]. У 2022 годзе Фэрнандэс склаў трохгадовую працоўную ўгоду з клюбам нямецкай Бундэсьлігі «Штутгарт», які ачольваў ягоны былы трэнэр у другой камандзе «Барсэлёны» Рой Санчэс[1]. У сакавіку 2024 году падпісаў кантракт з «Барсэлёнай», да якой далучыўся ў 2025 годзе[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 «TVB Stuttgart verpflichtet besten Linksaußen der Liga Asobal». Handballworld.
- ↑ «Presentamos el Equipo Ideal de la Liga Sacyr ASOBAL 2021/2022». Liga ASOBAL
- ↑ «Viktor Hallgrimsson y Dani Fernandez refuerzos del Barça para 2025». Mibalonmano.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 2001 годзе
- Нарадзіліся ў Гішпаніі
- Гандбалісты клюбу «Барсэлёна»
- Гандбалісты клюбу «Кангас»
- Гандбалісты клюбу «Штутгарт»
- Гандбалісты зборнай Гішпаніі
- Гішпанскія гандбалісты
- Гішпанскія гандбалісты і гандбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году